Перайсьці да зьместу

Андрусь Такінданг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрусь Такінданг
Дата нараджэньня 4 верасьня 1983(1983-09-04) (41 год)
Месца нараджэньня
Грамадзянства Беларусь Беларусь
Месца вучобы
Прафэсія мастак, рэстаўратар, сьпявак, музыка
Гады дзейнасьці 2003 — цяпер
Сябра ў Recha
Жанры фольк-мадэрн, ска-джаз-рэгі-панк
Інструмэнты домра
Гурты «Recha», «Гаротніца»

Андру́сь Такінда́нг (нар. 4 верасьня 1983, Менск, БССР) — беларускі мастак, музыка, паэт, тэлевядоўца.

Нарадзіўся ў сям’і беларускі і ўраджэнца Чаду, які навучаўся ў СССР на фізыка. Дзяцінства правёў у вёсцы Чэрцы на Віцебшчыне, дзе скончыў пачатковую школу. Вярнуўшыся ў Менск, скончыў Гімназію-каледж мастацтваў імя Ахрэмчыка (1994—2002; 12Б кляса), дзе абараніў дыплёмную працу па-беларуску[1], і Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры. Працуе мастаком-рэстаўратарам і грае ў гурце фолькмадэрновай музыкі «Recha», а таксама ў «ска-джаз-рэгі-панк» гурце «Гаротніца». Жыве ў менскім мікрараёне Сокал.

Узнагароды і ўшанаваньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

19 кастрычніка 2013 атрымаў (разам зь Дзянісам Міжуем) узнагароду «Бронзавая бульба» фэстывалю беларускіх відэа- і кінафільмаў «Бульбамуві» за анімацыйны фільм «Горад» (аб уплыве мастацтва на людзей).

У 2013 годзе рэжысэр Ігар Чышчэня стварыў на студыі «Летапіс» дакумэнтальны фільм «Андрэй Такінданг. Спыняюся ў сярэдзіне»[2].

  1. ^ Іван Іванаў. Аплядысмэнты пасьля экзамэна // Зьвязда : газэта. — 22 чэрвеня 2002. — № 145-146 (24524-24525). — С. 7. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Вольга Чайкоўская. Куды рухаецца нашае дакумэнтальнае кіно // Жырандоля. — 1 лютага 2014. — № 3 (220).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]