БелСел
ТАА СП «БелСел» | |
Дэвіз | Свой сярод сваіх |
---|---|
Заснаваная | 7 жніўня 1991 (33 гады таму) |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Менск, Беларусь |
Ключавыя фігуры | Андрэй Сабораў (генэральны дырэктар), Жоржас Шарбэль (першы намесьнік генэральнага дырэктара) |
Галіна | паслугі мабільнай сувязі |
ТАА СП «БелСел» — беларускі апэратар мабільнай сувязі. Падае паслугі сувязі стандарту CDMA-450 (CDMA2000). Назва фірмы — БелСел — зьяўляецца беларускім варыянтам ангельскай назвы BelCel (Веlarussian Cellular), што азначае «Беларуская сотавая».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кампанія была заснаваная беларускім бокам сумесна з брытанскай кампаніяй Cable & Wireless Plc. у 1991 годзе. Паслугі сотавай сувязі стандарту NMT-450 кампанія пачала аказваць 7 траўня 1993 году. З 6 лютага 2003 году кампанія пачала аказваць паслугі сотавай сувязі стандарту CDMA-450 («2.5G»). Зь ліпеня 2003 году прадае паслугі пад гандлёвым знакам «Дыялёг» (DIALLOG™)[1]. У сакавіку 2005 г. Трастбанк выйшаў са складу суўладальнікаў пасьля 3-гадовага ўдзелу[2]. З сакавіка 2006 году праца старой сеткі стандарту NMT згорнутая. 7 чэрвеня 2006 году пачало аказваць паслугі высакахуткаснай перадачы зьвестак (EV-DO)[3]. 11 чэрвеня 2012 году Белтэлекам прадаў сваю долю ў сотавым апэратары кіпрскаму прадпрыемству «Джараш». 15 студзеня 2014 году на сайце Міністэрства сувязі і інфарматызацыі РБ зьявілася паведамленьне, што апэратару «БелСел» адмоўлена ў працягненьні ліцэнзіі на ажыцьцяўленьне дзейнасьці ў галіне сувязі. Ліцэнзія, выдадзеная раней ТАА СП «БелСел», сапраўдная да 23 студзеня 2014 году.[4]
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 8 жніўня 2008 году пакрыцьцё сувязьзю складала 53,28% плошчы краіны, на якой пражывала 75% насельніцтва, у тым ліку 93,38% — гарадзкога[5]. На сакавік 2008 году лік абанэнтаў сеткі складаў 92,8 тыс. чалавек[6]. Дзель на рынку Беларусі — 1,3 %. Прыкладна палова абанэнтаў кампаніі знаходзяцца ў Менску. Сярэдні ARPU па кампаніі — $11,5[7] У сеткі працуе 170 базавых станцый, зь іх 58 падтрымлівае EV-DO, камутацыйная ёмістасьць сеткі — 150 тыс. нумароў.
Адным зь пераваг DIALLOG™ перад іншымі апэратарамі дзейснымі ў Беларусі зьяўляецца паслуга высакахуткаснай перадачы зьвестак CDMA2000 1x (хуткасьць да 153 Кбіт/с) і CDMA2000 1xEV-DO (хуткасьць да 2,4 Мб/с).
Дата | Колькасьць (тыс.) і дзель сотавых абанэнтаў | Ахоп насельніцтва |
---|---|---|
Сьнежань 2000 | 17 (38,6%) | 0,17%[8] |
1 кастрычніка 2001 | 20 (19,1%[9]) | 0,2%[10] |
31 кастрычніка 2003 | 20 (2,1%[11]) | 0,21% |
15 студзеня 2004 | 20 (1,8%[12]) | 0,21% |
14 траўня 2004 | 40 (1,3%[13]) | 0,41% |
8 верасьня 2004 | 65 (3,7%[14]) | 0,67% |
22 верасьня 2004 | 70 (3,8%[15]) | 0,72% |
8 кастрычніка 2004 | 74 (3,7%[16]) | 0,76% |
6 студзеня 2005 | 85 (3,5%[17]) | 0,88% |
1 лютага 2005 | 100 (4%[18]) | 1,03% |
10 студзеня 2006 | 97 (2,4%[19]) | 1,01% |
4 жніўня 2006 | 100 (1,9%[20]) | 1,04% |
7 лістапада 2007 | 92 (1,3%[21]) | 0,96% |
11 чэрвеня 2012 | 170[22] (1,61%) | 1,8% |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Уладзімер Здановіч (29 ліпеня 2003) У кампаніі «БелСел» — зьмена іміджа Розгалас. Зьвязда, № 185 (24869). Праверана 12 чэрвеня 2012 г.
- ^ Алесь Кудрыцкі Аранжавыя чуткі // Наша Ніва : Газэта. — 20 траўня 2005. — № 19 (425). — С. 5. — ISSN 1819-1614.
- ^ Сетка сотавай рухомай электрасувязі. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. Праверана 12 чэрвеня 2012 г.
- ^ ТАА СП «БелСел» адмоўлена ў працягненні ліцэнзіі на ажыццяўленне дзейнасці ў галіне сувязі
- ^ Марына Носава (8 жніўня 2008) «БелСел» запусьціў у эксплуатацыю сетку высакахуткаснай мабільнай перадачы інфармацыі EV-DO Rev.A у Менску і прыгарадзе Эканоміка. БелаПАН. Праверана 13 чэрвеня 2012 г.
- ^ https://web.archive.org/web/20080505134345/http://www.onliner.by/news/05.03.2008/16.53/
- ^ Напярэдадні Новага году Diallog нарошчвае абанэнцкую базу
- ^ Сяргей Сьнегін (2 сакавіка 2001) Насельніцтва Беларусі зьменшылася на 29,3 тысячы чалавек Афіцыйна. Зьвязда, № 46 (24162). Праверана 12 чэрвеня 2012 г.
- ^ Welcome МТС! // Наша Ніва : Газэта. — 1 кастрычніка 2001. — № 40 (249). — С. 6. — ISSN 1819-1614.
- ^ Галіна Абакунчык (22 студзеня 2002) З-за эканамічнага крызісу ў Беларусі імкліва меншае насельніцтва Радыё «Свабода». Tut.by. Праверана 12 чэрвеня 2012 г.
- ^ Вікторыя Захарава (31 кастрычніка 2003) Дзесятая частка беларусаў — «мабільныя» Розгалас. Зьвязда, № 273-274. Праверана 12 чэрвеня 2012 г.
- ^ Вікторыя Захарава (15 студзеня 2004) «Мабільных» беларусаў стала больш Розгалас. Зьвязда, № 10 (25023). Праверана 12 чэрвеня 2012 г.
- ^ Сяргей Кузьняцоў (14 траўня 2004) Да канца года ў Беларусі будзе 2 млн. абанэнтаў мабільнай сувязі Даслоўна. Зьвязда, № 118-119. Праверана 12 чэрвеня 2012 г.
- ^ Юлія Хадневіч (8 верасьня 2004) Колькасьць абанэнтаў сетак сотавай сувязі павялічылася ў жніўні на 123 тысячы чалавек Розгалас. Зьвязда, № 213 (25226). Праверана 12 чэрвеня 2012 г.
- ^ Аляксей Раманчук (22 верасьня 2004) Тэрмін падачы дакумэнтаў на ўдзел у тэндары на трэцюю GSM-ліцэнзію падоўжаны БелТА. Зьвязда, № 225 (25238). Праверана 12 чэрвеня 2012 г.
- ^ Аляксей Раманчук (8 кастрычніка 2004) Сотавікаў — 2 мільёны БелТА. Зьвязда, № 240-241. Праверана 12 чэрвеня 2012 г.
- ^ Вікторыя Захарава (6 студзеня 2005) Кожны чацьвёрты— мабільны Розгалас. Зьвязда, № 3 (25335). Праверана 12 чэрвеня 2012 г.
- ^ Вікторыя Захарава (6 студзеня 2005) А ты запісаўся ў «мабіланосцы»? Розгалас. Зьвязда, № 18 (25350). Праверана 12 чэрвеня 2012 г.
- ^ Іна Арэхава (10 студзеня 2006) «Мабільная» Беларусь Розгалас. Зьвязда, № 4 (25593). Праверана 12 чэрвеня 2012 г.
- ^ Аляксей Раманчук (4 жніўня 2006) Нас, «мабільных», — 5 мільёнаў БелТА. Зьвязда, № 171 (25760). Праверана 12 чэрвеня 2012 г.
- ^ Ігар Карней (7 лістапада 2007) Якія рэсурсы засталіся ў разьвіцьці мабільнай сувязі ў Беларусі? Эканоміка. Радыё «Свабода». Праверана 12 чэрвеня 2012 г.
- ^ Беларусь прадала сваю долю ў мабільным апэратары «БелСел» Эканоміка. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (11 чэрвеня 2012). Праверана 12 чэрвеня 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт DIALLOG™ (рас.)