Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «HomePage»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Менская ратуша

Менск — сталіца і найбольшае места Беларусі, на рацэ Сьвіслачы пры ўтоку ў яе ракі Нямігі. Адміністрацыйны цэнтар Менскай вобласьці і Менскага раёну, аднак не ўваходзіць у іх склад. Плошча 348,85 км². Насельніцтва на 2018 год — 1 982 444 чалавекі. Знаходзіцца за 70 км на паўночны захад ад геаграфічнага цэнтру Беларусі. Вузел чыгунак на Берасьце, Вільню, Гомель, Маскву, аўтамабільных дарог на Воршу, Віцебск, Лагойск, Маладэчна, Ашмяны, Берасьце, Слуцак, Гомель, Магілёў і іншыя.

Менск — даўняе маґдэбурскае места і цэнтар гістарычнага рэґіёну. Належыць да ліку старадаўніх местаў Усходняй Эўропы. Сталіца ўдзельнага княства, найбольшага ў Вялікім Княстве Літоўскім ваяводзтва і Беларускай Народнай Рэспублікі. У наш час палітычны, эканамічны, сацыяльны, культурны і навуковы цэнтар Беларусі. Тут захаваліся падмуркі старажытнай царквы на Замчышчы, царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, комплекс жаночага і мужчынскага базылянскіх манастыроў Сьвятога Духа, Траецкі манастыр базылянак, комплексы кляштараў бэрнардынак з касьцёлам Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і бэрнардынаў з касьцёлам Сьвятога Язэпа (абодва ў стылі віленскага барока), фраґмэнты езуіцкага калеґіюму і касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі, забудова Траецкага і Ракаўскага прадмесьцяў, гасьціны двор, палацы Празьдзецкіх і Ваньковічаў, помнікі архітэктуры XII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся меская ратуша (адноўлена), кляштарныя комплексы францішканаў з касьцёлам Сьвятога Антонія, кармэлітаў з касьцёлам Сьвятой Марыі Магдалены і баніфратаў з касьцёлам Сьвятога Яна, помнікі архітэктуры XVI—XIX стагодзьдзяў, зруйнаваныя расейскімі ўладамі. Значную частку мясцовых славутасьцяў зьнішчылі за савецкімі часам: забудову і культурны пласт замка, царкву Сьвятога Духа (рэнэсанс, адноўлена на захаваных падмурках), кляштарныя комплексы бэнэдыктынак з касьцёлам Сьвятога Войцеха (віленскага барока) і дамініканаў з касьцёлам Сьвятога Тамаша Аквінскага, вежу і большую частку езуіцкага калегіюму, Халодную сынагогу (ґотыка), палацы Радзівілаў і Сапегаў, Юбілейную капліцу, забудову вуліцы Нямігі, помнікі гісторыі і архітэктуры XI—XIX стагодзьдзяў.
(артыкул цалкам…)

Сьцяна плачу ў Ерусаліме

Сучасны Ізраіль разьмяшчаецца прыкладна на месцы існаваньня старажытных каралеўстваў Ізраілю і Юдэі. Ягоная тэрыторыя — месца зьяўленьня іўрыту, юдэйскай Бібліі, юдаізму і хрысьціянства. Тут знаходзяцца сьвятыя мясьціны юдаізму, хрысьціянства, ісламу, самарыцянства, друзаў і багаізму.

Зямля Ізраільская трапляла пад уплыў розных імпэрыяў і стала радзімай некалькіх этнасаў, аднак у пэрыяд прыкладна за 1000 гадоў да новай эры да III стагодзьдзя нашай эры была пераважна жыдоўскай. Пасьля прыняцьця хрысьціянства Рымскай імпэрыяй у IV стагодзьдзі тут пражывала грэка-рымская хрысьціянская большасьць, пакуль у VII стагодзьдзі зямля ня была заваяваная арабскімі мусульманскімі імпэрыямі. Колькасьць мусульманаў паступова павялічвалася да крыжовых паходаў 1096—1291 рокаў, у якіх тэрыторыя стала цэнтрам сутыкненьня хрысьціянства з ісламам. З XIII стагодзьдзя гэтыя землі сталі пераважна мусульманскімі і арабамоўнымі, спачатку як частка Сырыйскай правінцыі Мамлюцкага султанату, пасьля ў складзе Асманскай імпэрыі да брытанскай заваёвы ў 1917 року.

Неўзабаве ў адказ на рост антысэмітызму стаў пашырацца заснаваны ў канцы XIX стагодзьдзя жыдоўскі нацыянальны рух — сіянізм — і жыдоўская іміграцыя ў зямлю Ізраільскую. Пасьля I сусьветнай вайны асманскія ўладаньні ў Леванце трапілі пад брытанскі і францускі кантроль, а Ліга народаў дала брытанцам мандат на кіраваньне Палестынай, якая мусіла стаць Домам жыдоўскага народу. Адначасна правы на колішнія асманскія тэрыторыі заявіў арабскі нацыяналізм, што спрычыніла напружанасьць у араба-жыдоўскіх грамадах. З абвяшчэньнем незалежнасьці Ізраілю ў 1948 року пачалося масавае перасяленьне жыдоў з Эўропы ды арабскіх дзяржаваў у Ізраіль, сыход арабаў з Ізраілю ды выбухнуў арабска-ізраільскі канфлікт. Цяпер у Ізраілі пражывае каля 43% усіх жыдоў, што складае найбольшую жыдоўскую грамаду сьвету.
(артыкул цалкам…)

Ці ведаеце вы…

З новых артыкулаў (1—30 чэрвеня)

Гэты дзень у гісторыі

Рамуальд Траўгут

17 кастрычніка:

  • 1346 — у выніку паразы ў бітве пад Нэвілз-Крос кароль Шатляндыі Давід II трапіў у палон да ангельцаў
  • 1409 — у Берасьці на нарадзе кароль Ягайла і вялікі князь Вітаўт пастанавілі супольна выступіць супраць рыцараў Тэўтонскага ордэна
  • 1448II бітва на Косавым полі, у якой туркі разьбілі вугорскія войскі
  • 1863Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: Рамуальд Траўгут (на выяве) узначаліў выступленьне
  • 1924 — у Пінску адкрыўся Музэй Беларускага Палесься
  • 1990 — прэм’ера спэктаклю «Тутэйшыя» ў Купалаўскім тэатры
  • 1990 — афіцыйная дата ўзьнікненьня інтэрнэт-базы IMDb
  • Актуальныя падзеі

    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, найбольш прадстаўнічыя зь якіх:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.