Бэрсэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Бэрсэн
Краіна
Месцазнаходжаньне Капэнгаген[d]
Адрас Борсгедэ[d] (2)
Архітэктурны стыль Паўночнае Адраджэньне[d]
Аўтар праекту Ганс ван Стэнвінкель-малодшы[d] і Лёрэнц ван Стэнвінкель[d]
Дата заснаваньня 1640
Статус славутасьць у рэестры культурнай спадчыны Даніі[d]
Сайт danskerhverv.dk (дацк.)​ (анг.)
Бэрсэн на Вікісховішчы

Бэрсэн (па-дацку: Børsen — «біржа», таксама Børsbygningen — «біржавы будынак») — фондавая біржа ў Капэнгагене (Данія), архітэктурны помнік нідэрляндзкага Адраджэньня(d) XVII стагодзьдзя. Збудаваны ў часы валадараньня Крыстыяна IV, разьмешчаны каля будынку дацкага парлямэнту. Быў адметны сваім шпілем у форме пераплеценых хвастоў чатырох цмокаў, 56 м вышынёй.

Гандлёвыя рады дзейнічалі ад часу збудаваньня ў 1625 року да 1974. Пазьней тут разьмяшчалася Гандлёвая палата Даніі(d).

16 красавіка 2024 року ў будынку здарыўся пажар(d), які зьнішчыў шпіль. Мастацкія зборы і мэблю, якія захоўваліся ў будынку, пасьпелі выратаваць з дапамогай пажарнікаў і мімаходцаў. Віцэ-прэм’ер Даніі(d) Троэльс Люнд Поўльсэн(d) параўнаў гэтую катастрофу з пажарам парыскай катэдры Божай Маці 2019 року.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шаблён:Капэнгаген