1921
Выгляд
Гады |
1918 · 1919 · 1920 — 1921 — 1922 · 1923 · 1924 |
Дзесяцігодзьдзі |
1900‑я · 1910‑я — 1920‑я — 1930‑я · 1940‑я |
Стагодзьдзі |
XIX ст. — XX стагодзьдзе — XXI ст. |
Грыгарыянскі каляндар | 1921 MCMXXI |
Ад заснаваньня Рыму | 2674 |
Армянскі каляндар | 1370 ԹՎ ՌՅՀ |
Каляндар Багаі | 77 — 78 |
Бізантыйскі каляндар | 7429 — 7430 |
Бірманскі каляндар | 1283 |
Будысцкі каляндар | 2465 |
Каляндар бэрбэраў | 2871 |
Габрэйскі каляндар | 5681 — 5682 |
Галяцэнскі каляндар | 11921 |
Іранскі каляндар | 1299 — 1300 |
Індуісцкія календары | |
· Бікрам Самват | 1976 — 1977 |
· Нацыянальны каляндар | 1843 — 1844 |
· Калі-юга | 5022 — 5023 |
Карэйскі каляндар | 4254 |
Кітайскі каляндар | 4617 — 4618 |
Копцкі каляндар | 1637 — 1638 |
Мусульманскі каляндар | 1339 — 1340 |
Тайскі сонечны каляндар | 2464 |
Этыёпскі каляндар | 1913 — 1914 |
1921 (MCMXXI) — звычайны год Грыгарыянскага календара, які пачынаецца ў суботу, і звычайны год юліянскага календара, які пачынаецца ў пятніцу; 1921-ы год нашай эры (н. э.) і ад Нараджэньня Хрыстовага (Н. Хр.); 921-ы год II тысячагодзьдзя, 21-ы год XX стагодзьдзя і 2-і год 1920-га дзесяцігодзьдзя. У пачатку 1921 году грыгарыянскі каляндар апярэджваў на 13 дзён юліянскі каляндар, якім дзе-нідзе працягвалі карыстацца да 1923.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 19 лютага — была падпісаная польска-француская вайсковая саюзная дамова
- 25 лютага — часткі 11-й Чырвонай арміі ўвайшлі ў Тбілісі
- 3 сакавіка — была падпісаная польска-румынская вайсковая саюзная дамова
- 17 сакавіка — польскі Сойм прыняў Канстытуцыю
- 18 сакавіка — была падпісаная Рыская мірная дамова 1921 году
- 3 траўня — пачалося трэцяе сьлёнскае паўстаньне (працягвалася да 13 чэрвеня)
- 15 траўня — у Войску Польскім ліквідаваныя ўсе беларускія адзінкі, распушчаная Беларуская Вайсковая Камісія
- 7 сьнежня — Заснаванае Таварыства беларускай школы
- 11 сьнежня — Зьезд прадстаўнікоў Заходняй Беларусі ў Вільні
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 30 студзеня — Іван Шамякін, беларускі пісьменьнік
- 3 лютага — Ральф Альфэр, амэрыканскі навуковец
- 8 лютага — Іван Мележ, беларускі пісьменьнік
- 21 лютага — Здэнэк Мілер, чэскі рэжысэр-мультыплікатар, аўтар сэрыі дзіцячых мультфільмаў пра Кратка́
- 19 сакавіка — Язэп Юхо, доктар юрыдычных навук, заснавальнік першай навуковай школы дзяржавы і права Беларусі
- 29 красавіка — Мікола Ермаловіч, беларускі гісторык і пісьменьнік
- 21 траўня — Андрэй Сахараў, савецкі дысыдэнт і праваабаронца, фізык, адзін з стваральнікаў вадароднай бомбы
- 6 ліпеня — Аляксандар Доўбік, беларускі праваабаронца, палітычны вязень у СССР, настаўнік
- 19 жніўня — Рут Ўолер, амэрыканская місіянэрка, удзельніца беларускай місіі ЮННРА
- 12 верасьня — Станіслаў Лем, польскі пісьменьнік-фантаст
- 21 лістапада — Янка Юхнавец, беларускі літаратар ды мастак
- 15 сьнежня — Сьцяпан Александровіч, беларускі літаратуразнаўца
- 19 сьнежня — Блажэ Конэскі, македонскі літаратар і грамадзкі дзяяч
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 4 ліпеня — Антоні Грабоўскі, польскі інжынэр, адзін зь першых паэтаў эспэранта.
Нобэлеўская прэмія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- па фізыцы: Альбэрт Айнштайн — «За заслугі перад тэарэтычнай фізікай і асабліва за адкрыццё закону фотаэлектрычнага эфекта»
- па хімії: Фрэдэрык Содзі — «За ўнёсак у хімію радыёактыўных рэчываў і за досьледаваньні паходжаньня і прыроды ізатопаў»
- па літаратуры: Анатоль Франс