Дамінік Пац
Выгляд
Герб «Газдава» | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | невядома |
| Памёр | 1579 |
| Род | Пацы |
| Бацькі | Мікалай Пац Аляксандра з Гальшанскіх |
| Жонка | Ганна з Лозкаў |
| Дзеці | Ян, Мікалай |
Дамінік Пац (? — 1579) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян смаленскі (з 1571).
Меў маёнткі ў Берасьцейскім павеце.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць]Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў гербу «Газдава», сын Мікалая, ваяводы падляскага, і Аляксандры з Гальшанскіх. Пачынальнік берасьцейскай галіны роду. Меў братоў Станіслава, Мікалая і Паўла.
У 1568 атрымаў урад падкаморага берасьцейскага. Удзельнічаў у складаньні Люблінскай уніі (1569).
Вызнаваў кальвінізм. Ягоныя маёнткі налічвалі каля 1,9 тыс. сялянскіх двароў[1].
Ажаніўся з Ганнай, дачкой войскага берасьцейскага Андрэя Лозкі, удавой Льва Пацея. У шлюбе нарадзіліся дзеці Ян і Мікалай[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ Анатоль Грыцкевіч. Пацы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 422.
- ^ Pacowie Праверана 4 ліпеня 2012 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0