Аляксандар Астроскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Аляксандар Астроскі
Аляксандар Астроскі
Аляксандар Астроскі
POL COA Ostrogski.svg
Герб «Астроскі»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1570
Вявюрка, гміна Жыракаў, Дэмбіцкі павет, Падкарпацкае ваяводзтва, Польшча
Памёр 12 сьнежня 1603
Тарнопаль, Карона Каралеўства Польскага, Рэч Паспалітая
Пахаваны Багаяўленская царква
Род Астроскія
Бацькі Канстантын Астроскі
Соф’я з Тарноўскіх
Жонка Ганна з Косткаў
Дзеці Соф’я, Канстантын Аляксандар, Крыштап, Януш Павал, Аляксандар, Ганна Алаіза, Кацярына

Аляксандар Астроскі (1570, вёска Вявёрка каля Тарнава — 12 сьнежня 1603, места Тарнопаль) — дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай. Ваявода валынскі (з 1593).

Быў старостам пераяслаўскім (з 1594). Валодаў местамі Ратнам (прыкладана з 1590), Дарагабужам, Суражам, Зьвягелем, паловай места Астрогу (усе з 1603)[2].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ганна Костка

Прадстаўнік княскага роду Астроскіх гербу ўласнага, сын Канстантына-Васіля, ваяводы кіеўскага, і Соф’і з Тарноўскіх. Меў братоў Януша, кашталяна кракаўскага, і Канстантына, старосту ўладзімерскага, а таксама сясьцёр Кацярыну і Лізавету.

Дзяцінства правёў у Дубне, выхаваньне і адукацыю спачатку атрымаў у Астрозе, а потым пры двары караля і вялікага князя.

Збудаваў палац у Яраславе, уладаньні жонкі ў Рускім ваяводзтве. У 1593 року разьбіў пад Яраславам татараў.

Разам з бацькам супрацьдзейнічаў правядзеньню царкоўнай уніі, удзельнічаў у праваслаўным саборы 1596 року ў Берасьці, саборы праваслаўных і пратэстантаў 1599 року ў Вільні.

У 1592 року ажаніўся з Ганнай (1575—1635), дачкой кашталяна гданьскага і ваяводы сандамірскага Яна Косткі (1529—1581) і Соф’і Адроваз (1540—1580). У шлюбе нарадзіліся дзеці:

  • Соф’я (1595—1622), жонка з 1613 року князя Станіслава Любамірскага (1583—1649);
  • Аляксандар (?—1607);
  • Адам Канстантын (пам. 1618);
  • Крыштап (пам. 1606);
  • Януш Павал (?—1619);
  • Васіль (пам. 1605);
  • Ганна Алаіза (1600—1654), жонка з 1620 року гетмана вялікага літоўскага Яна Караля Хадкевіча (1560-1621)
  • Кацярына (1602—1642), жонка з 1620 року ваяводы кіеўскага Томаша Замойскага (1594—1638).

Неспадзявана памёр у 1603 року (магчыма яго атруцілі). Спачыў у Астрозе, у царкве Божага Яўленьня.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Pas L. v. Prince Aleksander Ostrogski — 2003. — ed. size: 683713
  2. ^ Пазднякоў В. Астрожскія // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 263.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Аляксандар Астроскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў