Перайсьці да зьместу

Мікалай Пац (сын Мікалая)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікалай Пац

Герб «Газдава»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1527
Памёр 1585
Род Пацы
Бацькі Мікалай Пац
Аляксандра з Гальшанскіх
Дзейнасьць каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп

Мікалай Пац (каля 15271585) — дзяржаўны і рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян смаленскі1583).

Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў гербу «Газдава», сын Мікалая, ваяводы падляскага, і Аляксандры з Гальшанскіх. Меў братоў Станіслава, Дамініка і Паўла[1].

Быў сакратаром гаспадарскім, а ў 1557 ад вялікіга князя Жыгімонта Аўгуста атрымаў прызначэньне на біскупа кіеўскага, але ня быў зацьвержаны Папам. Кіраваў біскупствам да 1582. Прыхільнік уніі з Польшчай. Перайшоў у кальвінізм, аднак займаў біскупскае месца ў Сэнаце Рэчы Паспалітай[2].

  1. ^ Pacowie Праверана 4 ліпеня 2012 г.
  2. ^ Анатоль Грыцкевіч. Пацы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 422.