Дабраном
Каардынаты: 53°50′24″ пн. ш. 27°34′16″ у. д. / 53.84° пн. ш. 27.57111° у. д.
«Дабраном» | |
Тып | закрытае акцыйнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 9 лістапада 2009 (15 гадоў таму) |
Уласьнікі | «Эўрагандаль» |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Менск |
Адрас | Ленінскі раён, мікрараён Лошыца, вул. Янкі Лучыны, д. 5 |
Галіна | сфэра паслугаў |
Паслугі | гандаль харчаваньнем |
Матчына кампанія | «Эўрагандаль» |
«Дабраном» — гандлёвае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў лістападзе 2009 году пад назвай «Эўрагандаль-Партнэр».
Займаецца продажам харчаваньня і прамысловых тавараў праз уласную гандлёвую сетку раздробных крамаў. Мае УНП 191178504. Ёсьць даччыным прадпрыемствам, набытым «Эўрагандлем».
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]9 лістапада 2009 году «Эўрагандаль-Партнэр» заснавалі ў Маскоўскім раёне Менску па вуліцы Алібегава, д. 13, корп. 1 (мікрараён Паўднёвы Захад). 27 жніўня 2010 году прадпрыемства перамясьцілі ў Фрунзэнскі раён Менску на 3-і завулак Мантажнікаў, д. 3 каля Менскай цеплаэлектрацэнтралі-4. 15 красавіка 2011 год «Эўрагандаль-Партнэр» перайменавалі ў «Дабраном». 26 сакавіка 2018 году галаўную сядзібу перанесьлі ў Ленінскі раён Менску на вул. Янкі Лучыны, д. 5 (мікрараён Лошыца)[1].
У кастрычніку 2022 году Гандлёвы рэестар Беларусі засьведчыў рост ліку сеткі «Дабраном» з пачатку году на 94 новыя крамы да 867. Таксама гандлёвай сетцы належалі крамы «Капеечка» і «Маяк». Пры гэтым «Дабраном» меў 2-ю паводле велічыні гандлёвую сетку ў Беларусі[2]. Паводле вынікаў 2022 году суадносіны заробкаў працаўнікоў і кіраўніка ды ўладальніка «Дабранома» склалі 1 да 12. Гэта перавышала вызначаны ўрадам Беларусі ўзровень 1 да 8 для гандлёвых сетак[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ ЗАТ «Дабраном» (рас.) // ТАА «БізІнспэкт», 2022 г. Праверана 10 лютага 2023 г.
- ^ Віктар Талочка, радыё «Спадарожнік». «Дабраном» даганяе «Эўрагандаль» па колькасьці крам // Партал «Наша ніва», 24 кастрычніка 2022 г. Праверана 10 лютага 2023 г.
- ^ Як у КДК прапануюць зьменшыць зарплатныя апэтыты нахабных кіраўнікоў // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 10 лютага 2023 г. Праверана 10 лютага 2023 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |