Март Ін Фуд
«Март Ін Фуд» — даходнае прадпрыемства Беларусі, якое займаецца продажам тавараў насельнікам Беларусі.
Мае таварны знак «Марцін». Стварае сетку унівэрсальных крамаў па ўсяе Беларусі. Па пытаньнях зямлі (нерухомасьці) мае таварыскія адносіны з грамадою «Кглера маркет»[1].
Першае месца продажу (магазін) быў адкрыты ў жніўні 2012 годзе. Па стане на 1 лістапада 2021 году сетка «Марцін» мае месцы продажаў у 16 гарадах Беларусі колькасьцю 36 харчовых магазінаў.
Управа
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Поўная назва грамады:
Замежнае таварыства з абмежаванаю адказнасьцю «Март Ін Фуд». УНП 191450391.
Месца галоўнае ўправы: 220063, г. Менск, вул. Брыкета, 30, пам. 402.
Рост сеткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Летапіс пашырэньня сеткі на Беларусі.
Год і колькасьць новых магазінаў:
- 2012 — 2
- 2013 — 11
- 2014 — 28
- 2015 — 31
- 2016 — 32
- 2017 — 36
- 2018 — 37
- 2019 — 36
- 2020 — 39
- 2021 — 36
Набор тавараў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сетка «Марцін» мае тавары штодзённае неабходнасьці: хлеб, вада, малако, мука, мяса, рыба, гарэлка, піва і г.д. Самі магазіны невялікія па сваім памеры.
Выьар тавараў магазінаў Марцін – гэта пераважна харчовыя тавары, у прыватнасьці малочныя і мясныя прадукты, прысмакі, кансэрвацыя, чай, кава, напоі.
У магазінах сеткі дзейнічаюць часта розныя зьніжкі, два разы ў месяц выдаюцца газэткі са зьніжкамі на вялікую колькасьць тавараў.
Работнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сетка «Марцін» набірае работнікаў без абавязковага вопыту работы, што робіць падобным яе да сеткі «Алмі». Вальная колькасьць работнікаў «Марцін» — каля 1 000 чалавек.