Эўрабанк
| Эўрабанк | |
| Тып | закрытае акцыянэрнае таварыства |
|---|---|
| Заснаваная | 9 верасьня 2009 (16 гадоў таму) |
| Краіна | |
| Разьмяшчэньне | |
| Закрытая | 13 жніўня 2015 (10 гадоў таму) |
| Ключавыя фігуры | старшыня ўправы Міхаіл Правораў старшыня назіральнай рады Віталь Курыла[1] |
| Галіна | сфэра паслугаў |
| Паслугі | пазыка |
| Апэрацыйны прыбытак | 697,9 млн бел. руб.[2] |
| Чысты прыбытак | 467,3 млн бел. руб.[2] |
| Матчына кампанія | |
«Эўраба́нк» — камэрцыйны банк Беларусі, які існаваў у 2009—2015 гадах.
Статутны фонд — 24 675 960 960 беларускіх рублёў[3]. Асноўны акцыянэр — акцыянэрнае таварыства «Euroset Holding S.A.» (Швайцарыя) — 99,9995%, бэнэфіцыярны ўласьнік — Андрыюс Урбонас (Летува)[1].
Рэквізыты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]МФА 153001888, УНП 807000148, АКПА 377797455000[3].
S.W.I.F.T.: EUBK BY2X. Тэлекс: 252086 EURO BY.
Рэгістрацыйны нумар у Адзіным дзяржаўным рэгістры №807000148.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першапачаткова створаны ў 2008 року як прыватнае ўнітарнае прадпрыемства ў складзе ААТ «Гандлёвы дом „Ждановічы“»[4]. 9 верасьня 2009 року зарэгістраваны пастановаю Нацыянальнага банка Беларусі №150[5] як закрытае акцыянэрнае таварыства «Эўрабанк».
24 траўня 2013 року 99,9995% акцыяў «Эўрабанку» прададзеныя[6] за 4 957 200 эўра АТ «Euroset Holding S.A.» (Швайцарыя), уладальнікам якое зьяўляецца летувіскі бізнэсовец Андрыюс Урбонас[7]. 13 жніўня 2015 году Агульны сход акцыянэраў ухваліў Рашэньне аб закрыцьці банка. 20 ліпеня 2021 году Ўправа Нацыянальнага банку Беларусі зацьвердзіла Пастанову № 208 аб выключэньні «Эўрабанка» з Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Органы управления (рас.) О нас. Эўрабанк. Праверана 3 чэрвеня 2013 г.
- 1 2 Бухгалтерский баланс на 01 апреля 2013 г. (рас.) О нас. Эўрабанк. Праверана 3 чэрвеня 2013 г.
- 1 2 Визитная карточка (рас.) О нас. Эўрабанк. Праверана 3 чэрвеня 2013 г.
- ↑ Евробанк ЗАО (рас.) Все банки Беларуси. InfoBank. Праверана 3 чэрвеня 2013 г.
- ↑ Регистрация и лицензии (рас.) О нас. Эўрабанк. Праверана 3 чэрвеня 2013 г.
- ↑ Пресс-релизы (рас.) О нас. Эўрабанк. Праверана 3 чэрвеня 2013 г.
- ↑ Літовец купіў банк у Беларусі Эканоміка. Радыё «Свабода» (31 траўня 2013). Праверана 3 чэрвеня 2013 г.
- ↑ «Эўрабанк» выключаны з Адзінага дзяржрэгістра юрасобаў і ІП // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 21 ліпеня 2021 г. Праверана 21 ліпеня 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйная бачына (рас.) (анг.)