Нэанацызм
Выгляд
Нэанацы́зм — прытрымліваньне нацыянал-сацыялістычнай ідэалёгіі пасьля 1945 году. Часам арганізацыі, у стаўленьні якіх тэрмін выкарыстоўваецца, адмаўляюць сваю прыналежнасьць да нэанацызму; існуюць і рухі, якія адкрыта прызнаюць сябе «нацыянал-сацыялістычнымі».
Адрозьненьні ад нацыянал-сацыялізму
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Шматлікія нэанацысты вызнаюць вэрсію антыглябалізму і белага сэпаратызму (расіялізму), што зьлёгку адрозьніваецца ад імпэрскіх амбіцыяў клясычнага нацыянал-сацыялізму.
- У сучасных умовах можа адмяняцца або трохі скажацца прынцып правадырызму. Нэанацысты звычайна не афішуюць сваіх фюрэраў, а ў якасьці сымбалічнай асобы выкарыстоўваюць Гітлера.
- У адрозьненьне ад зыходных нацыянал-сацыялістаў, некаторыя нэанацысты прымаюць ідэю дэмакратыі (як варыянт «белай спадчыны», узыходзячага да антычнасьці).
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нэанацызм — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў