Сальма Гаек
Сальма Гаек | |
| Salma Hayek | |
Сальма Гаек у 2012 годзе | |
| Дата нараджэньня | 2 верасьня 1966 (59 гадоў) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Коацакаалькас, Мэксыка |
| Месца вучобы | |
| Занятак | акторка, сьпявачка, кінарэжысэр, кінапрадусар |
| Гады дзейнасьці | 1988 — цяпер |
| Дзеці | Valentina Paloma Pinault[d][1] |
| Узнагароды | |
| IMDb | 0000161 |
Сальма Вальгарма Гаек Хімэнэс-Піно (па-гішпанску: Salma Valgarma Hayek Jiménez-Pinault; нарадзілася 2 верасьня 1966 году[2] году, Коацакаалькас, Мэксыка) — мэксыканска-амэрыканская акторка, рэжысэр і прадусар. Яна пачала сваю кар’еру ў Мэксыцы, сыграўшы галоўныя ролі ў тэленавэле «Тэрэза» й фільме «Алея цудаў», за якую была намінаваная на прэмію «Арыель». У 1991 годзе Гаек пераехала ў Галівуд і стала вядомай дзякуючы ролям у галівудзкіх фільмах, як то «Роспачны» (1995), «Догма» (1999), і «Дзікі, дзікі Захад» (1999).
Хаек зьнялася ў больш як 30 фільмах. Яна ёсьць першай мэксыканкай, якая была намінавана на прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю ў 2002 годзе. Другая пасьля Фэрнанда Мантэнэгра з трох лацінаамэрыканскіх акторак у гісторыі, якая была намінавана на гэтую ўзнагароду, трэцяй зьяўляецца Каталін Сандына Марэна. Сальма мае гішпанска-лібанскае паходжаньне[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Сальма Гаек — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сальма Гаек на Internet Movie Database
- Сальма Гаек на People.com