Чурлёны
Чурлёны | |
трансьліт. Čurljony | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Вялейскі |
Сельсавет: | Іскі |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1771 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°43′3.295″ пн. ш. 26°38′43.152″ у. д. / 54.71758194° пн. ш. 26.64532° у. д.Каардынаты: 54°43′3.295″ пн. ш. 26°38′43.152″ у. д. / 54.71758194° пн. ш. 26.64532° у. д. |
± Чурлёны | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Чурлё́ны[1] — былы маёнтак, у савецкі час — хутар ў Вялейскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіў у склад Іскага сельсавету. У 1966 годзе хутар зьліўся зь вёскай Лыцавічы. Аднак назва «Чурлёны» застаецца ў жыцьці: такое імя носіць мясцовая школа і сельска-гаспадарчае прадпрыемства ААТ «Чурлёны», цэнтральная сядзіба якой знаходзіцца ў Лыцавічах.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва маёнтку Чурлёны паходзіць, хутчэй за ўсё, ад летувіскага слова, што азначае «цурчаньне ручая (крыніцы)», бо сядзіба ў ХV стагодзьдзі разьмяшчалася менавіта ва ўрочышчы, дзе і былі крыніцы. Іншая вэрсія прапануе варыянт паходжаньня назвы ад беларускага «чырвоны (прыгожы)».
у 16 стагодзI i раней, шырока ужывалася слова "черлены"[2], гэта не тое самае што чырвоны. Гэта таксама колер, назву якому дау колер самага якаснага золата, з самым малым утрыманнем медзi, черленога золата. Слова, напеуна, скажоннае. У iншых дакументах пicцы пишуць i "чарленое золата", напеуна па старому.
Дакладная дата заснаваньня паселішча Чурлёны невядомая, але вілейскія краязнаўцы разам з Анатолем Рогачам абнародавалі архіўны дакумаент, які датуецца 1414 годам і сьведчыць, што Вялікі князь Літоўскі Вітаўт выдаў Зяновію Братошычу пацьверджаньне на права валоданьня бацькоўскімі маёнткамі, сярод якіх «Чарлёна над возерам Сьпягла», зараз гэта Вішнеўскае возера. Такім чынам, ужо на пачатку XV стагодзьдзя Чурлёны былі вядомым маёнткам у Маркаўскім павеце. У пазьнейшы час Чурлёнамі валодаў багаты род Радзівілаў, якія перадалі яго роду Ракіцкіх, і гэта паселішча і маёнтак некаторы час так і называліся — Ракіцкаўшчына. У 1784[3](?) годзе маёнтак, уласнасьць смаленскага кашталяна Андрэя Зяновіча (Зянковіча), прададзены Крыштафу Сулістроўскаму. Пры наступных гаспадарах да сядзібы вярнулася былая назва, і працяглы час Чурлёнамі валодалі Сулістроўскія (з 1789 г. уладальнік — пісар ВКЛ Алёйзы Сулістроўскі). У 1799 годзе ў сядзібным доме, уладальніцай маёнтку Чурлёны пані Сулістроўскай, была адкрыта капліца, якая абслугоўвалася ксяндзамі з Шэметава. Дзейнічала капліца да 1825 году.
У канцы ХІХ стагодзьдзя маёнтак перайшоў да роду Бачкоўскіх. Прадстаўнік гэтага роду і ўладальнік маёнтку Ўладзімер Бачкоўскі ў 1908 годзе атрымаў ад Віленскага губэрнскага будаўнічага аддзяленьня дазвол на будаўніцтва ў Чурлёнах двухпавярховага каменнага бровару і аднапавярховага каменнага будынку пад склад, якія далі новы подых разьвіцьцю сядзібы. Будаваў бровар інжынэр Аўгуст Клейн, аўтар касьцёлаў у Вялейцы і Ільі.
Верагодней за ўсё, першы сядзібны дом у маёнтку Чурлёны быў пабудаваны пры Якубе Ракіцкім, потым ён неаднаразова перабудоўваўся іншымі гаспадарамі. Напрыканцы ХІХ стагодзьдзя сядзібны дом уяўляў сабой невялікі аднапавярховы будынак, які разьмяшчаўся ў сярэдзіне парку на вяршыні пагорку каля параўнальна крутога схілу. Па ўспамінах старажылаў сядзібны дом і парк былі вельмі прыгожымі. У маёнтку разьмяшчалася вялікая бібліятэка, а інтэр’еры панскага дому ўпрыгожвалі карціны, вытанчаная мэбля, розныя падсьвечнікі і кандэлябры.
Панскі двор быў моцна разбураны ў 1915–1917 гады, падчас Першай сусьветнай вайны, калі тут праходзіла лінія фронту і разгортваліся значныя баявыя дзеяньні. Асабліва жорсткія падзеі адбываліся ў навакольлі Чурлёнаў падчас Нарачанскай апэрацыі ў сакавіку 1916 году.
З-за прамаруджваньня далейшага наступу расейскіх і тактычных пралікаў іх камандаваньня немцы змаглі спыніць свой адыход і замацавацца на вельмі зручных пазыцыях — на ўзвышшах і ў лясах між азёрамі Вішнеўскае і Нарач, пакінуўшы для пазыцый расейскіх войск чыстыя палі і балоты. Адной з прычын няўдач новай атакі ад сяла Сьпягла і вёскі Тарасавічы ў накірунку в. Балтагузы (цяпер Мядзельскі раён) згодна са сьведчаньнямі сучасьнікаў тых падзей, было і тое, што на шляху расейскіх частак апынуўся сьпіртзавод у маёнтку Чурлёны, які немцы наўмысна пакінулі непашкоджаным. Перадавыя ланцугі расейскіх салдат (у Расіі ад 1913 году дзейнічаў “сухі закон”), не зважаючы на забарону афіцэраў кінуліся да сховішчаў сьпірту. У выніку нямала з іх атруцілася, некаторыя згарэлі ў полымі ўспыхнулага сьпірту з прастрэленых сховішчаў. П’яныя натоўпы салдат у час наступу на Балтагузы апынуліся пад згубным артылерыйскім і кулямётным агнём праціўніка. Палі за Сьпяглам і Тарасавічамі былі ўсеяны шматлікімі трупамі расейскіх салдат[4]. | ||
Auf dem au?ersten Sud-Flugel am Wiszniew-See begann der Feind erst gegen Mittag Infanterie gegen die Landwehr-Negimenter der 9. Kavallerie-Division zu entwickeln. Schon beim Herabsteigen von den Hohen bei Makaryeze und Czurlony erlitten sie schwere blutige Verluste («На крайнім паўднёвым крыле возера Вішнева вораг апоўдні толькі пачаў разьвіваць пяхоту супраць палкоў ландвера IX кавалерыйскай дывізіі. Калі яны спусьціліся з вышынь Макарычы і Чурлёны, то панесьлі вялікія крывавыя страты»)[5]. | ||
У міжваенны пэрыяд Чурлёны — у складзе гміны Вішнева Вялейскага павету; гаспадаром маёнтка быў Эдвард Красіцкі, унук Уладзімера Бачкоўскага. Менавіта пры ім на гаспадарчым двары быў пабудаваны паравы млын, які захаваўся да нашых дзён і зьяўляецца адзіным дзеючым млынам на тэрыторыі Вялейшчыны сёньня[6]. Уладальнік маёнтку пан Красіцкі ў 1920–30–х гадах перадаў Чурлёны арандатару Вайноўскаму, які займаўся тут гаспадаркай, а сам Красіцкі жыў у Варшаве[7].
З прыходам Савецкай улады Чурлёны сталі цэнтрам створанага ў 1940 годзе Чурлёнскага сельсавету. Апошні быў скасаваны 18 траўня 1959 году, а падчас кампаніі ўзбуйненьня вёсак, у 1966 годзе, і хутар Чурлёны зьліўся з суседняй вёскай Лыцавічы. Аднак назва «Чурлёны» застаецца ў жыцьці: такое імя носіць мясцовая школа[8] і сельска-гаспадарчае прадпрыемства (ААТ Чурлёны[9][10]).
Славутасьі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Паравы млын 1926 году
- Былы панскі гараж, гаспадарчыя пабудовы, сядзібны парк, сажалкі
Культавыя ўстановы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Капліца ў гонар праведнай Ганны (асьвечаная ў 2012 годзе)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ https://web.archive.org/web/20221225173416/https://elib.bsu.by/handle/123456789/80кн.1, ст.199, дакумент 147. Указатель ст199(иншыя месты)
- ^ Памяць. Вілейскі раён. // — Мн.: БелТА., 2003. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларуі.). — 3000 экз. — ISBN 985-6302-56-0
- ^ Вілейшчына ў гады І–й сусветнай вайны Выданьне Вялейскай спартова–патрыятычнай ініцыятывы “Волат”
- ^ Die russische Fruhjahrsoffensive 1916 The digital State Library of Upper Austria (ням.)
- ^ ВАДЗЯНЫЯ МЛЫНЫ ВІЛЕЙШЧЫНЫ «Шлях перамогі»
- ^ АД НЕКАЛІ ЗНАЧНАЙ ГАСПАДАРСКАЙ СЯДЗІБЫ ЧУРЛЁНЫ ЗАСТАЛІСЯ ТОЛЬКІ ПЕРШЫ ГАРАЖ НА БЕЛАРУСІ, АДЗІНЫ ДЗЕЮЧЫ МЛЫН І ЛЕС БАРШЧЭЎНІКА // «Шлях перамогі»
- ^ Візітка ўстановы ДУА Чурлёнскі навучальна–педагагічны комплекс Дзіцячы сад–сярэдняя школа
- ^ Ижский сельский исполнительный комитет(недаступная спасылка) (рас.) Вілейскі райвыканкам
- ^ У гаспадарцы «Чурлёны», што на Вілейшчыне, – новы кіраўнік // «Рэгіянальная газета»
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Czurlony // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. — S. 882
- Die russische Fruhjahrsoffensive 1916 The digital State Library of Upper Austria (ням.)
- Памяць. Вілейскі раён. // — Мн.: БелТА., 2003. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларуі.). — 3000 экз. — ISBN 985-6302-56-0
- С.В.Барыс, А.В.Рогач Нарачанка і яе берагі // . — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2013. — С. 373-381. — 712 с. — 99 ас. — ISBN 978-985-6992-37-0
- А.Т.Федорук «Старинные усадьбы Минского края» Минск: Полифакт, 2000. 416 с. (стар. 362) ISBN 985-6107-24-5 (рас.)