Старадубава
Старадубава | |
трансьліт. Staradubava | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Вялейскі |
Сельсавет: | Іскі |
Насельніцтва (2012) | |
колькасьць: | 5 чал. |
колькасьць двароў: | 4 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1771 |
Паштовы індэкс: | 222445 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°40′45.98″ пн. ш. 26°41′2.00″ у. д. / 54.6794389° пн. ш. 26.6838889° у. д.Каардынаты: 54°40′45.98″ пн. ш. 26°41′2.00″ у. д. / 54.6794389° пн. ш. 26.6838889° у. д. |
± Старадубава | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Стараду́бава[1] — вёска ў Вялейскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Іскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паселішча вядомае з 1789 году, як засьценак Дубава ў Маркаўскім старостве. Тры двары («дымы»).
У 1907 годзе на двух участках (41 дзесяціна) зямлі жылі 39 чалавек (5 сем’яў).
У пэрыяд Першай сусьветнай вайны ў непасрэднай блізасьці ад лініі фронту з боку расейскай арміі.[2]
У 1938 годзе — вёска Старое Дубава ў Вішнеўскай вясковай гміне Вілейскага павету. 8 двароў, 54 жыхары. У 1940 годзе — у складзе Куранецкага раёну Вялейскай вобласьці БССР[3].
Капліца ў Старадубаве
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Драўляная капліца Маці Божай Суцяшэньня ў Старадубаве была пабудавана ў 1934 годзе. У сьвятыні рэгулярна праводзіліся службы, дзеля якіх туды прыяжджалі сьвятары з Вішнева. Капліца праіснавала да 1963 году. У гэтым годзе яе разабралі і перавезьі ў цэнтар сельсавету вёску Іжа і зрабілі кухню пры мясцовай бальніцы. Пасьля разборкі адкінуты пашкоджаны каплічны крыж падабрала, аднавіла і захавала жыхарка суседняй вёскі Муляры Ядвіга Пастарнак. У 2011] годзе Пастарнак перадала гэты крыж на новую капліцу ў Куранец.[4]
У 2013 годзе Папа Рымскі Францішак даслаў Ядвізе Пастарнак падзячны ліст. Упершыню такі дакумэнт быў напісаны папам па-беларуску.[4]
На месцы капліцы ў Старадубаве вернікі ўсталявалі памятны крыж, асьвячэньне яго прайшло 14 чэрвеня 2014 году. Ад гэтага дня мясцовыя жыхары аднавілі тут традыцыйны штогадовы фэст.[5]
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2003 год — 7 двароў, 13 жыхароў
- 2012 год — 4 двароў, 5 жыхароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Страшныя тайны вёскі Старадубава на Вілейшчыне(недаступная спасылка) // «Рэгіянальная газета»
- ^ С.В.Барыс, А.В.Рогач Нарачанка і яе берагі // . — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2013. — С. 370-371. — 712 с. — 99 ас. — ISBN 978-985-6992-37-0
- ^ а б Папа напісаў беларускай жанчыне і даслаў першы ў гісторыі Касцёла папскі дакумент на беларускай мове // Сайт catholic.by
- ^ Збіральнік спадчыны Франц Млечка: Хачу захаваць памяць // «Рэгіянальная газета»