Перайсьці да зьместу

Чорнае (Гомельская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чорнае, трансьліт. Čornaje
Населены пункт
Вуліца Леніна (2020 год)
Вуліца Леніна (2020 год)
Краіна Беларусь
Вобласьць Гомельская
Раён Рэчыцкі
Сельсавет Белабалоцкі
Першыя згадкі XVI стагодзьдзе
Геаграфія
Вышыня НУМ 135 м
Часавы пас
Каардынаты 52°28′19″ пн. ш. 30°21′48″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць  95 чал. (2009)
Нацыянальны склад насельніцтва беларусы[1]
колькасьць двароў 88 (2004)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 2340
СААТА 3245886056
Нумарны знак 3
Чорнае на мапе Беларусі ±
Чорнае
Чорнае
Чорнае
Чорнае
Чорнае
Чорнае

Чорнае[2]вёска ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі.

На 2022 год уваходзіла ў Белабалоцкі сельсавет. Месьцілася за 9 км на поўнач ад Рэчыцы і чыгуначнай станцыі Рэчыца на лініі КаленкавічыГомель, а таксама за 59 км на поўнач ад Гомля. На захадзе знаходзіліся Дняпро і Круглае возера, а на ўсходзе — возера Хоцемля. Прасёлачная дарога зьвязвала з аўтадарогай Рэчыца—Шацілавічы. На 2005 год у Чорным сяле месьціліся камбінат побытавага абслугоўваньня і сярэдняя школа, клюб і бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт і вэтэрынарны ўчастак, аддзяленьне сувязі і крама. Пляніроўка складалася з просталінейнай вуліцы, блізкай да мэрыдыянальнай скіраванасьці, да якой з усходу далучаліся 2 просталінейныя вуліцы, а з захаду — дугападобная вуліца. Забудова складалася з драўляных сядзібаў[3].

  • ХІХ стагодзьдзе: 1881 год — 585 жыхароў і 120 двароў, 1886 год — 791 жыхар і 127 двароў, 1897 год — 1250 жыхароў і 178 двароў;
  • ХХ стагодзьдзе: 1909 год — 1765 жыхароў і 197 двароў, 1959 год — 739 жыхароў;
  • ХХІ стагодзьдзе: 2004 год — 144 жыхары і 88 гаспадарак[3], 2009 год — 95 жыхароў[4].

Археолягі выявілі за 500 мэтраў на паўночны ўсход ад Чорнага сяла гарадзішча мілаградзкай і зарубінецкай культураў. Ад XVI стагодзьдзя Чорнае сяленьне было вядома ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва (Вялікае Княства Літоўскае). У 151 годзе знаходзілася ў валоданьні князя Мажайскага. У 1525, 1526 і 1527 гадох згадвалася пры канфліктах Вялікага Княства Літоўскага з Масковіяй. Пад 1560 годам Чорнае сяленьне пазначалася ў Гомельскім старостве. У 1640-х гадох інвэнтар Гомельскага староства згадваў Чорнае сяло ў валоданьні памешчыка Халецкага. Пасьля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1841 годзе гаспадар фальварка меў у Чорным сяле 500 дзесяцінаў зямлі. У 1847 годзе замест старой узьвялі новую царкву Пакрова Багародзіцы. У 1864 годзе пачала дзейнічаць прыстань на Дняпры. 8 студзеня 1882 году ў Чорным сяле згарэла паркетная фабрыка. На 1886 год працавалі 2 ветракі і лесапільня. Паводле перапісу насельніцтва 1897 году ў Чорным сяле працавалі хлебазапасная крама і школа граматы, а таксама карчма і прыстань на Дняпры. На 1909 год сяло знаходзілася ў складзе Чабатовіцкай воласьці Гомельскага павету (Магілёўская губэрня)[3].

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Чорнае сяло абвясьцілі часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году Чорнае сяло абвясьцілі часткай Беларускай ССР. 26 красавіка 1919 году сяло трапіла ў склад Гомельскай губэрні Расейскай СФСР. У 1919 годзе ў былым памешчыцкім маёнтку ўтварылі аддзяленьне Ўваравіцкай камуны. 8 сьнежня 1926 году сяло стала цэнтрам Чарнянскага сельсавету Ўваравіцкага раёну. У сьнежні 1926 году ў ходзе 2-га ўзбуйненьня Беларускай ССР Чорнае сяло вярнулі ў склад БССР. 4 жніўня 1927 году сяло перадалі ў Рэчыцкі раён Гомельскай акругі. У 1931 годзе ўтварылі калектыўную гаспадарку «Чырвоны востраў». Працавалі 2 ветракі і пачатковая школа. 20 лютага 1938 году ўлучылі ў склад Гомельскай вобласьці. Пачас Нямецка-савецкай вайны нямецкія захопнікі забілі 15 вяскоўцаў.

У жніўні 1941 году нямецкія захопнікі занялі Чорнае сяло ў ходзе Нямецка-савецкай вайны. У сьнежні 1941 году ў Чорным сяле стварылі партызанскі атрад. У 1942 годзе Чорняе сяло апынулася ў складзе партызанскай зоны. У сакавіку 1943 году вяскоўцы перасяліліся з Чорнага сяла ў лес праз напады нямецкага войска. 18 лістапада 1943 году савецкія партызаны і Чырвоная армія занялі Чорнае сяло[5] ў выніку бою. Загінулых у баі партызана і 3-х чырвонаармейцаў пахавалі ў брацкай магіле пасярод сяла. У 1975 годзе пасярод Чорнага сяла насыпалі Курган Славы ў гонар 340 вяскоўцаў Белабалоцкага сельсавету, загінулых падчас вайны на фронце і ў партызанах[3].

У 2007 годзе ў Чорным асьвяцілі капліцу Пакрова Багародзіцы над гаючай крыніцай, што існавала больш за стагодзьдзе. 10 лістапада 2017 году Гомельскі абласны выканаўчы камітэт адкрыў на гранітным шматтонным валуне ў Чорным памятную дошку геолягу Міхайлу Грамыку, які быў вядомым паэтам і этнографам[6].

  • Міхайла Грамыка (1885—1969) — беларускі пісьменьнік і геоляг, распрацоўнік беларускай навуковай тэрміналёгіі.
  1. Перапіс насельніцтва Беларусі 2009 году паводле этнічнага складу (Белабалоцкі сельсавет) (рас.) // Партал «Статыстыка насельніцтва Ўсходняй Эўропы», 2022 г. Праверана 15 лістапада 2022 г.
  2. Натальля Багамольнікава, Ірына Гапоненка. Рэчыцкі раён (Белабалоцкі сельсавет) // Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гомельская вобласьць / рэд. Валянціна Лемцюгова. — Менск: Тэхналёгія, 2006. — С. 283. — 382 с. — 1320 ас. — ISBN 985-458-131-4
  3. 1 2 3 4 Станіслаў Марцалеў, Уладзімер Бянько. Рэчыцкі раён (Чорнае) // Гарады і вёскі Беларусі / гал.рэд. Генадзь Пашкоў, маст. Н.У. Кузьмянкова. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2005. — Т. 2, кніга 2. Гомельская вобласьць. — С. 369370. — 520 с. — 4000 ас. — ISBN 985-11-0330-6
  4. Перапіс насельніцтва Беларусі 2009 году ў Гомельскай вобласьці (рас.) // Партал «Статыстыка насельніцтва Ўсходняй Эўропы», 2022 г. Праверана 15 лістапада 2022 г.
  5. Валяр'ян Шкленьнік. Рагачоўскі фронт // Зьвязда : газэта. — 18 сакавіка 2014. — № 49 (27659). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
  6. Пад Рэчыцай адкрываюць знак першапраходцу ў пошуках беларускай нафты // Радыё «Спадарожнік», 10 лістапада 2017 г. Праверана 15 лістапада 2022 г.