Гроб Панскі
Выгляд
(Перанакіравана з «Труна Гасподняя»)
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Гроб Панскі ці Сьвяты Гроб (па-грэцку: Αγιος Τάφος) — галоўная сьвятыня хрысьціянскага сьвету, магільня ў скале; у гэтай магільні, згодна з Эвангельлем, Езус Хрыстус быў пахаваны пасьля ўкрыжываньня, і на трэці дзень уваскрос. Магільня ёсьць галоўным алтаром Храму Гробу Панскага ў Ерусаліме.
Згодна з традыцыяй магільня знаходзілася за гарадзкімі сьценамі, на паўночны захад ад Ерусаліму, недалёка ад Галготы. На пачатку IV стагодзьдзя над ёю была ўзбудаваная Кувуклія Храму Гробу Панскага.
У пераносным сэнсе, у асаблівасьці ў крыніцах Сярэднявечча — уся Сьвятая зямля (Палестына), дзе знаходзіцца гэтае сьвятое для хрысьціян месца.