Хэрсон
Хэрсон лац. Cherson | |||||
укр. Херсон | |||||
Антонаўскі аўтамабільны мост праз Дняпро | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 18 чэрвеня 1778 | ||||
Горад з: | 1778 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Хэрсонская | ||||
Мэр: | Ігар Калыхаеў[d] | ||||
Плошча: | 145 км² | ||||
Вышыня: | 25 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 293 299 чал. (2017)[1] | ||||
шчыльнасьць: | 2022,75 чал./км² (2017) | ||||
нацыянальны склад: | украінцы — 75,7% расейцы — 20,0% габрэі — 0,5% (2001) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380-55-2 | ||||
Паштовыя індэксы: | 73000—73480 | ||||
Нумарны знак: | BT, НТ / 22 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 46°38′33″ пн. ш. 32°37′30″ у. д. / 46.6425° пн. ш. 32.625° у. д.Каардынаты: 46°38′33″ пн. ш. 32°37′30″ у. д. / 46.6425° пн. ш. 32.625° у. д. | ||||
Хэрсон | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Хэрсонская меская рада |
Хэрсо́н (па-ўкраінску: Херсон) — места абласнога значэньня на поўдні Ўкраіны, у нізоўі Дняпра. Адміністрацыйны цэнтар Хэрсонскай вобласьці. Насельніцтва на 2017 год — 293 299 жыхароў, з улікам населеных пунктаў, якія ўваходзяць у склад Хэрсонскай мескай рады — 331 522 чалавек. Горад-герой Украіны (2022)[2]
Знаходзіцца за 446 км ад Кіева. Буйны чыгуначны вузел (лініі на Мікалаеў, Сьнегіроўку, Джанкой). Марскі гандлёвы порт і рачны порт. Аэрапорт.
Хэрсон — важны эканамічны цэнтар поўдня Ўкраіны. Места зьяўляецца цэнтрам адной з найбольшых аглямэрацыяў у краіне. Апроч Хэрсону, у яе склад уваходзяць Голая Прыстань, Алёшкі (места-спадарожнік), Антонаўка, Сьцяпанаўка, Камышаны, Зялёнаўка, Наддняпранскае, Чарнабаеўка, Белазэрка.
23 лютага 2008 року ў Хэрсоне адбылася значная падзея ў мэдычнай сфэры — упершыню ў Паўднёвым рэгіёне ў абласной клінічнай лякарні была выкананая апэрацыя на адкрытым сэрцы з выкарыстаньнем апарату штучнага крывезвароту.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XIV—XV стагодзьдзях тэрыторыя сучаснага Хэрсону ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Існуе меркаваньне[3], што менавіта тут у 1398 року вялікі князь Вітаўт заснаваў места і мураваны замак Сьвятога Яна, які пазьней набыў значэньне аднаго з асноўных паўднёвых фарпостаў ВКЛ.
Напрыканцы XV стагодзьдзя гэтую тэрыторыю захапілі крымскія татары і Вітаўтаў замак быў зруйнаваны.
У 1737 року падчас Расейска-турэцкай вайны 1735—1739 рокаў на правым беразе Дняпра расейцы збудавалі ўмацаваньне Аляксандар-шанец. 18 чэрвеня 1778 року Кацярына II падпісала ўказ пра заснаваньне фартэцыі і вэрфі. 19 кастрычніка 1778 року адбылася закладка места, якое атрымаў назву Хэрсон, у гонар старажытнага Хэрсанэса як крыніцы хрысьціянства для Русі. Заснавальнікам места быў Р. Пацёмкін.
У 1803 року Хэрсон зрабіўся цэнтрам губэрні, якая ахоплівала значную частку поўдня Ўкраіны. У месьце разьвівалася цывільнае суднабудаваньне, узьнікалі прадпрыемствы па перапрацоўцы прадукцыі сельскай гаспадаркі. Пасьля 1861 року пачалося значнае ўзрастаньне эканамічнага патэнцыялу края. Па правядзеньні днопаглябляльных працаў у рэчышчы Дняпра, Хэрсон набыў значэньне важнага марскога порту.
10 сьнежня 1917 Хэрсонская губэрнская Рада вызнала Хэрсоншчыну неад’емнай складовай часткай Украінскай Народнай Рэспублікі.[4]
Пасьля працяглага ваясковага супрацьстаяньня 16 красавіка 1920 року Хэрсон канчаткова акупавала Чырвоная армія. З 18 жніўня 1941 па 13 сакавіка 1944 року знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Ад 1991 року Хэрсон у складзе незалежнай Украіны. 11 лістапада 2022 году Ўзброеныя сілы Ўкраіны вызвалілі Хэрсон пасьля 8-месячнай расейскай акупацыі ў ходзе расейскага ўварваньня ва Ўкраіну[5].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Колькасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1897 | 1926 | 1939 | 1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2017 |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
59 076 | 57 376 | 96 987 | 157 995 | 260 687 | 318 908 | 355 379 | 328 360 | 293 299 |
Мова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]украінская мова | расейская | армянская | беларуская |
---|---|---|---|
53,36% | 45,34% | 0,17% | 0,13% |
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Найбольш разьвітымі галінамі зьяўляюцца:
- харчовая прамысловасьць (кансэрвавы, мясны, рыбны, хлебакамбінаты, малочны, вінаробныя, макаронныя фабрыкі і інш.)
- машынабудаваньне (суднабудаваньне і суднарамонт, вытворчасьць сельскагаспадарчай тэхнікі, электрамашынабудаўнічы завод, завод карданных валаў)
- лёгкая прамысловасьць (баваўняны камбінат, гарбарна-абутковы камбінат, абутковая, кравецкая фабрыкі)
- хімічная і нафтаперапрацоўчая прамысловасьць
У Хэрсоне знаходзіцца адзін з шасьці ўкраінскіх нафтаперапрацоўчых заводаў (з 2005 року зачынены на мадэрнізацыю, якую плянуецца завершыць у 2011[6]). Функцыянуюць завод шкловырабаў, завод жалезабэтонных вырабаў.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікай папулярнасьцю ў адпачывальнікаў карыстаюцца мястэчкі на Чарнаморскім узьбярэжжы. Скадоўск і Арабацкая стрэлка вядомыя як цэнтры дзіцячага адпачынку. Усяго ў Хэрсонскай вобласьці налічваецца каля 180 курортных комплексаў.
У самім Хэрсоне захаваўся шэраг гістарычна-архітэктурных каштоўнасьцяў — сынагогі, праваслаўныя цэрквы і манастыры, помнікі грамадзянскай архітэктуры (XVIII—XIX стагодзьдзі), каталіцкі касьцёл (пач. XIX ст.).
У месьце дзейнічае грэка-каталіцкі манастыр.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Мужчынскі манастыр Сьв. Духа
-
У старым месьце
-
Дняпроўская набярэжная
-
Сьвята-Кацярынінскі сабор
-
Чыгуначны вакзал
-
Царква
Месты-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Шумэн, Баўгарыя
- Залаэгерсэг, Вугоршчына
- Кент, ЗША
- Осьлё, Нарвэгія
- Жэшаў, Польшча
- Зангулдак, Турэччына
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України на 1 січня 2017 року». — Київ, Державна служба статистики України, 2017 zip (укр.)
- ^ Указ прэзыдэнта Украіна ад 6 сакавіка 2022 году № 111/2022 «Про встановлення почесної відзнаки „Місто-герой України“»
- ^ Юрій Мицик. Кордони і землі війська Запорізького (XV — середина XVII ст.) // Магістеріум. Вип. 7, Історичні студії / Національний університет «Києво-Могилянська академія». — К.: Stylos, 2001. — С. 4—12 [1]
- ^ Известия Херсонского уездного земства. — 1917. — 17 грудня. — С. 1651—1652.
- ^ Украіна вярнула кантроль над Херсонам, адзіным абласным цэнтрам, які расейцам удалося захапіць з 24 лютага // Беларуская служба Радыё «Свабода», 11 лістапада 2022 г. Праверана 11 лістапада 2022 г.
- ^ Рэканструкцыя і мадэрнізацыя «Хэрсонскага нафтаперапрацоўчага заводу» дазволіць праз тры рокі давесьці шторочную перапрацоўку нафты да 4,5 млн тон(недаступная спасылка) (рас.)