Скадоўскі раён
| Скадоўскі раён | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Украіна |
| Статус | раён Украіны[d] |
| Уваходзіць у | Хэрсонская вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Скадоўск |
| Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 2020 |
| Насельніцтва | 49,3 |
| Плошча | 1456 км² |
| Месцазнаходжаньне Скадоўскага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Скадо́ўскі раё́н (па-ўкраінску: Скадовський район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Хэрсонскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар — места Скадоўск.
Геграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Раён асацыюецца з цэнтрам курортнай зоны Хэрсоншчыны. Сам адміністрацыйны цэнтар разьмяшчаецца на беразе Джарылгачскай затокі, воды якой спрыяльныя для аздараўленьня дзяцей.
Улетку тысячы дзяцей з усёй Украіны і з-за мяжы адпачываюць на курорце. Апошнім часам зрабіўся папулярным Агульнаўкраінскі дзіцячы дабрачынны фэстываль «Чарнаморскія гульні», на якім выяўляюцца новыя маладыя таленты.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Асноўнай галіной зьяўляецца сельская гаспадарка. Вырошчваньню стабільных ураджаяў спрыяе Чырвоназнаменскі канал - адгалінаваньне Паўночна-Крымскага канала.
Важным транспартным цэнтрам зьяўляецца Скадоўскі марскі гандлёвы порт, які мае паромную пераправу з турэцкім местам Зангулдак.