Перайсьці да зьместу

Кахоўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кахоўка
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Украіна
Вобласьць Хэрсонская
Раён Кахоўскі
Першыя згадкі 1492
Дата заснаваньня 1791
Геаграфія
Плошча 38,3 км²
Вышыня НУМ 29 м
Часавы пас
Каардынаты 46°47′52″ пн. ш. 33°28′30″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 36 599 чал. (2017)[1]
Нацыянальны склад насельніцтва украінцы – 82.1%, расейцы – 15.1%, беларусы – 0.7% (2001)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380 5536
Паштовы індэкс 74800
КОАТУУ 6510400000
Нумарны знак BT і НТ / 22
Сайт kakhovka-rada.gov.ua
Кахоўка на мапе Ўкраіны
Кахоўка
Кахоўка
Кахоўка

Кахо́ўка (па-ўкраінску: Каховка, у мінулым Іслам-Кермэн) — места абласнога значэньня ў Хэрсонскай вобласьці Ўкраіны, адміністрацыйны цэнтар Кахоўскага раёну.

Разьмяшчаецца на левым беразе Дняпра, за 90 кілямэтраў ад абласнога цэнтру й 10 кілямэтраў ад аднайменнай чыгуначнай станцыі на маршруце Хэрсон — Нававэсэла Запароскай вобласьці.

Заснаваная ў 1492 року крымскім ханам Мэнглі I Гірэем як фартэцыя Іслам-Кермэн (İslâm Kirmân). Гэтая назва перакладаецца як ісламская фартэцыя.

У 1791 року з удзелам палкоўніка Л. М. Кулікоўскага ўзьнікла сучасная Кахоўка, яна была названая ў гонар вядомых расейскіх вайсковых братоў Мікалая ды Васіля Кахоўскіх. Яны ператварылі паселішча ў гандлёвае мястэчка, чаму вельмі спрыяла ягонае выгаднае геаграфічне становішча на перакрыжаваньні гандлёвых шляхоў, каля колішняга Гаванскага перавозу праз Дняпро.

Кахоўка сёньня — адзін з прамысловых цэнтраў Хэрсоншчыны. Лідэрам прамысловай вытворчасьці зьяўляецца акцыянэрнае таварыства «Кахоўскі завод электразварнага абсталяваньня». Завод вырабляе сучасную электразварную тэхніку, якая пастаўляецца ў амаль 80 краінаў сьвету. Сярод прадукцыі заводу асабліва вялікім попытам карыстаюцца электрамасьляныя абагравальнікі.

З 1992 року Кахоўка зьяўляецца сталіцай міжнароднага музычнага фэстывалю «Таўрыйскія гульні». Крэда імрэзы — жывы гук ды найлепшая сцэна. За 12 рокаў на ёй выступілі 170 выканаўцаў з 16 краінаў сьвету.

Насельніцтва
1923195919701979198920012017
6672 18 628 28 472 38 742 42 895 38 238 36 599
Насельніцтва па роднай мове (2001)
украінская моварасейскаяцыганская
73,85% 25,27% 0,24%

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]