Перайсьці да зьместу

Замак Сьвятога Яна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Сьвятога Яна»)

Замак Сьвятога Яна[1], Горад Сьвятога Іаана — мураваны памежны замак Вялікага Княства Літоўскага, каля ўтокі Дняпра.

Заснаваны вялікім князем Вітаўтам у 1398 року. У пазьнейшыя часы набыў значэньне аднаго з асноўных фарпостаў на паўднёвых межах Вялікага Княства Літоўскага.

На італьянскіх мапах значыўся як замак Лерысі (або Ілініс). Быў прытулкам для тых, хто здолеў уцячы ад татараў[2].

У канцы XV ст. гэтую тэрыторыю захапілі крымскія татары, Вітаўтавыя мытню й замак зруйнавалі (імаверна, захавалася мураваная вежа).

Існуе некалькі меркаваньняў пра сучасную лякалізацыю фартэцыі, паводле найбольш папулярнага зь іх — гэта супрацьлеглы бераг Дняпра ад сучаснага места Кахоўкі[3], раён даўняй Таванскай пераправы[1] — сучаснае места Бэрыслаў[4]. Часам замак Сьвятога Яна прымяркоўваюць да Хэрсона[5].

  1. ^ а б Ф. М. Шабульдо, Киев, Институт истории АН Украины. Витовт и Тимур: Противники или стратегические партнеры? // Lietuva ir jos kaimynai. Nuo normanu iki Napoleono (Литва и её соседи. От норманов до Наполеона). Сборник статей / составитель Ирена Валиконите. — Вильнюс: изд. «Вага», 2001. С. 95—106.
  2. ^ Політичне становище Києва XIII — першої половини XVI ст. // Г. Івакін. Історичний розвиток Києва XIII — середина XVI ст. — К., 1996. — С. 42-108.
  3. ^ III. Національний флот в часи монголо-татарської і литовської доби // Мирослав Мамчак Україна: шлях до моря. Історія Українського флоту. — Снятин: Прут-Принт, 2007. — 404 с.
  4. ^ Александр Скороход. Топонимика родного края. Бериславский район // Гривна-СВ № 28 (139) 10.07.2004. С. 6
  5. ^ Юрій Мицик. Кордони і землі війська Запорізького (XV — середина XVII ст.) // Магістеріум. Вип. 7, Історичні студії / Національний університет «Києво-Могилянська академія». — К.: Stylos, 2001. — С. 4—12 [1]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]