Арынока

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Арынока — рака ў Вэнэсуэле і Калюмбіі.

Даўжыня 2730 км, плошча басэйну больш за 1 млн км². Упадае ў Атлянтычны акіян. Галоўныя прытокі: Каўра, Кароні, Гуаўярэ, Мэта, Араўка, Апурэ. Сярэдні расход вады 29 тыс. м³/с. Ніжэй за горад Баранкас утварае дэльту, дзе рака падзяляецца на 36 рукавоў.

Суднаходная па рукаве Макарэа і вышэй па асноўным рэчышчы на 400 км ад вусьця, у пэрыяд высокай вады да калюмбійскай мяжы. У басэйне Арынока — каскад ГЭС.

Найважнейшыя гарады, разьмешчаныя на рацэ: Санта-Барбара, Пуэрта-Аякуча, Сьюдад-Балівар, Пуэрта-Ордас (Вэнэсуэла), Пуэрта-Карэнья (Калюмбія).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арынокасховішча мультымэдыйных матэрыялаў