Перайсьці да зьместу

Пісьмы да яе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Пісьмы да яе»
Францішак Аляхновіч
Жанр: апавяданьне
Аўтар: Францішак Аляхновіч
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: 1918
Публікацыя: «Гоман», 1918

«Пісьмы да яе» — апавяданьне ўпершыню абнародаванае на старонках выданьня «Гоман». Час выданьня — 1918 год. Друкаваўся ў нумарах: 29, 30, 32, 33, 34. Аўтар апавяданьня Францішак Аляхновіч. Свае імя ён не паставіў падчас выданьня, але выкарыстаў свой псэўданім — Ягор Монвід.

Апавяданьне складаецца з 17 лістоў, што пісаў Янка да сваёй каханай жанчыны. Яна мае імя Маланьня (у апавяданьні — Маланка, Маланця, Маланачка). Мужчына знаходзіцца ў астрозе ў Вільні, у Лукішках. Першыя лісты напоўненыя радасьцю, шчасьцем, чаканьнем волі. Паступова настрой лістоў мяняецца. Усё болей Янка нешта адчувае нядобрае. Маланка перастае яму адказваць й ня піша лістоў. Астані ліст, што пісаў Янка расказвае чытачу аб здрадзе Маланкі. Іх адносіны закончыліся. Апавяданьне заканчваецца выпісам зь мясцовае газэты:

Самагубста ў турме. 4 верасьня ў губэрнскай турме кавалкам шкла з ваконнай шыбы перарэзаў сабе горла палітычны арыштант Янка Х. Гожа адзначыць, што самагубства сталася на дзень перад выхадам яго на волю. Прычыны невядомы…

  • Jahor Monwid. Piśmy da jae.  (бел.) // Homan : газэта. — 1918, 9 krasawika. — № 29 (225). — С. 2.
  • Jahor Monwid. Piśmy da jae.  (бел.) // Homan : газэта. — 1918, 12 krasawika. — № 30 (226). — С. 2, 3.
  • Jahor Monwid. Piśmy da jae.  (бел.) // Homan : газэта. — 1918, 19 krasawika. — № 32 (228). — С. 2.
  • Jahor Monwid. Piśmy da jae.  (бел.) // Homan : газэта. — 1918, 23 krasawika. — № 33 (229). — С. 2, 3.
  • Jahor Monwid. Piśmy da jae.  (бел.) // Homan : газэта. — 1918, 26 krasawika. — № 34 (230). — С. 2, 3.
  • Францішак Аляхновіч. Выбраныя творы. Драматургія; Проза; Вершы; Публіцыстыка; Лісты; Тэатразнаўства; Успаміны / укладанне, прадмова Анатоля Сабалеўскага ; каментарый Генадзя Кажамякіна. — Менск: Беларускі кнігазбор, 2005. — 541 с. — (Беларускі кнігазбор. Серыя 1, Мастацкая літаратура). — 1200 ас. — ISBN 985-504-005-8