Пан міністар
«Пан міністар» | |
![]() Вокладка выданьня «Пан міністар» | |
Жанр: | п’еса |
---|---|
Аўтар: | Францішак Аляхновіч |
Мова арыгіналу: | беларуская |
Год напісаньня: | 1924 |
Публікацыя: |
|
«Пан міністар» — п’еса Францішка Аляхновіча. Упершыню надрукаваная ў 1924 годзе ў Вільні. Упершыню пастаўлена ў 1942 годзе на памосьце Менскага беларускага тэатру.
Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Галоўная дзея п’есы — высьмейваньне людзей, якія далучыліся да замаганьня за стварэньне беларускай дзяржавы толькі з-за жаданьня атрымаць высокія пасады. Філімон Пупкін — карыкатура на Тодара (Хведара) Вернікоўскага[1] (1861—1938). У сьнежні 1917 — красавіку 1918 году стаў скарбнікам Менскага беларускага прадстаўніцтва, у красавіку 1918 году ўведзены ў Раду БНР. Ва ўрадзе Р. Скірмунта (з чэрвеня 1918 году) — дзяржаўны скарбнік, ва ўрадзе Я. Серады — народны пісар торгу й прамысловасьці. Са сьнежня 1918 году жыве ў Вільні, пазьней у Горадні. Пасьля 1921 году — у Вільні. У 1928—1929 гадах рэдактар газэты «Грамадзянін». Адзін з арганізатараў таварыства «Прасьвета».
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Філімон Пупкін — карыкатура на Тодара (Хведара) Вернікоўскага(недаступная спасылка)