Страшны год

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
«Старшны год»
Francišak Alachnovič.jpg
Францішак Аляхновіч
Жанр: аповесьць
Аўтар: Францішак Аляхновіч
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: 1944
Публікацыя: «Новы шлях»

«Страшны год» — аповесьць, напісаная ў пачатку 1944 году. Да канца не была напісаная, бо аўтар Францішак Аляхновіч быў забіты. Упершыню выдадзеная ў 1944 годзе ў часопісе «Новы шлях». Друкавалася па частках (студзень 2 (38), люты 3 (39), люты 4 (40), сакавік 5 (41), сакавік 6 (42), сакавік 8 (44), красавік).

Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аповесьць заснаваная на асабістых перажываньнях Ф. Аляхновіча. Ён апісвае жыцьцё ў Вільні падчас жамойцкае ўлады над Вільняю, бо Вільня была дабраахвотна перададзена СССР Жамойці. Новы прыход бальшавікоў у Вільню й жыцьцё пад часоваю савецкаю ўладаю. Страх Ф. Аляхновіча перад бальшавіцкаю ўладаю. Страх за свае жыцьцё.

Паявіліся на небе самалёты. Гэта былі нямецкія самалёты! Зь якой радасьцю я ім прыглядаўся!

Канец маіх мукаў, канец бадзячага жыцьця, я буду магчы вярнуцца ў сваю хату й жыць як чалавек.

Апісвае няўдалую спробу яго ўцячы з савецкае Вільні ў Нямеччыну.