Няскончаная драма
«Няско́нчаная дра́ма» — драма беларускага драматурга Францішка Аляхновіча, пастаўленая ў 1920 годзе і ўпершыню апублікаваная ў газэце «Беларускі звон» у 1921 (асобным выданьнем у 1922)[1]. Мае элемэнты аўтабіяграфізму[2].
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеяньне адбываецца ў Вільні ў часы нямецкай акупацыі ва ўбогай кватэры, дзе спрабуюць выжыць Васіль, беларускі драматург-нацыяналіст, ягоныя жонка Ядзька зь дзіцем ды іхны падсусед Кастусь, Васілёў сябар дзяцінства. Малады пісьменьнік Васіль — прататып аўтара п’есы[3] — разрываецца паміж неабходнасьцю ўтрымліваць сям’ю і неадольным жаданьнем пісаць мастацкія творы, дапамагаць разгортваньню беларускай нацыянальнай справы.
Спрэчкі Васіля зь сябрам-антаганістам Кастусём, скептыкам і песымістам, складаюць сэнсавую канву твору.
Ацэнкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крытык У. Ковель адзначае:
Існуе тыпалягічная сувязь паміж героем «Няскончанай лрамы» Костусем і, напрыклад, чэхаўскімі інтэлігентамі Вайніцкім, Вяршыніным, Тузэнбахам... Падобна ім Костусь пакутуе ад шырыні свае душы, ад немагчымасьці абмежаваць яе рамкамі нейкай веры. Хоць у той жа час жаданьне асэнсаваць стыхію жыцьця не пакідае іх. Агульнае аблічча такога тыпу інтэлігента мажліва, бадай што, вызначыць постаць як інтэлігента-эўрапейца[4].
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
Крытыка, рэцэнзіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Аляхновіч Францішак // Беларускія пісьменнікі: 1917—1990 / Аляксей Гардзіцкі. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — ISBN 5-340-00709-X
- ^ Марціновіч А. Хто ж ён, Францішак Аляхновіч // Сувязь: Літ.-крытыч. арт.. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 12. — 253 с. — ISBN 5-340-01389-8
- ^ Гісторыя беларускай літаратуры: XIX — пачатак XX ст.: Падруч. для філал. фак. пед. ВНУ / І. Э. Багдановіч, У. В. Гніламёдаў, Л. С. Голубева і інш.; Пад агул. рэд. М. А. Лазарука, А. А. Семяновіча. — 2-е выд., дапрац.. — Мн.: Выш. шк., 1998. — С. 548. — 560 с. — 7000 ас. — ISBN 985-06-0304-6
- ^ Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя. У 4 т. Т. 1. 1901—1920 / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т. літ. імя. Я. Купалы. — 2-е выд. — Мн.: Беларуская навука, 2001. — С. 346. — 583 с.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Марына Казлоўская. Эвалюцыя «новай драмы» ў творчасці Францішка Аляхновіча. // Studia białorutenistyczne=Беларусазнаўчыя дасьледаванні. — Lublin: Wyddawnictwo uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2009. — Т. 3. — С. 219—238. — ISBN 978-83-227-3139-0. — ISSN 1898-0457.
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |