Чорт і Баба
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Чорт і Баба | |
![]() | |
Жанр: | камэдыя |
---|---|
Аўтар: | Францішак Аляхновіч |
Мова арыгіналу: | беларуская |
Год напісаньня: | 1918 |
«Чорт і Баба» — камэдыя-жарт беларускага драматурга Францішка Аляхновіча, напісаная ў 1918 годзе і ўпершыню пастаўленая ў 1921 годзе трупай Уладзіслава Галубка[1]. Створаная на аснове вядомай казкі-сатыры, раней зьвершаванай Францішкам Багушэвічам («Гдзе чорт ня можа, там бабу пашле»)[2] (таксама: Я. Колас «Чорт і баба»).
У 1927 годзе гэтая п'еса ўвайшла ў спэктакль «Вечар студыйных практыковак» Другога беларускага тэатру. Гэты твор неаднаразова ставіўся драматычнымі калектывамі Заходняй Беларусі і інш. У 1994 годзе п'еса ставілася Муніцыпальным тэатрам драмы «Дзе-Я?»[1].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі: У 3 т. Т. 1: Ад вытокаў — да пачатку XX стагоддзя / Бел. ун-т культуры; Уклад., рэд. тэкстаў, уступ. арт. і камент. А. В. Сабалеўскага. — 2-е выд., пашыр. і ўдаклад.. — Мн.: Беларуская навука, 1997. — С. 366—367. — 444 с. — ISBN 985-08-0064-X
- ^ Гарэцкі, М. Чорт і баба // Гісторыя беларускае літэратуры. — Выданьне другое (папраўленае). — Вільня: Віленскае выдавецтва Б. Клецкіна, 1921. — С. 197.