Перайсьці да зьместу

Калісь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Манька
Жанр: драма
Аўтар: Францішак Аляхновіч
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: 1917

«Калісь» — двухактавая драма беларускага драматурга Францішка Аляхновіча, напісаная ў 1917 годзе ў часе яго знаходжаньня ў Чорным Боры пад Вільняю. Апублікаваная асобным выданьнем у 1919 годзе[1].

З напісаньнем гэтай драмы ў творчасьць аўтара ўвайшла не зусім характэрная для яго тэма — тэма рэвалюцыі[2]. Гэты твор быў забаронены як нямецкай, так і польскай цэнзурамі.

Падзеі адбываюцца ў 19051906 гадах. Галоўны герой — малады рабочы і рэвалюцыянэр Юрка Івашка. Ён перакананы ідэйны баец, які змагаецца з самадзяржаўем за сваё нацыянальнае і сацыяльнае вызваленьне. Аўтару ўдаюцца вобразы яго паплечніцы Людвікі і яе маці, якая ня дужа верыць у посьпех рэвалюцыйных плянаў і просіць іх адмовіцца ад безразважных авантур. Аднак пераконваньні маці ня здолелі ўратаваць дачку, якая гіне разам зь Юркам ад жандарскіх куляў.

На тэатральных падмостках ролю Людвікі бліскуча выконвала Паўліна Мядзёлка[3].

Француская беларусістка Віржынія Шыманец адзначае:

у «Калісь» канва «Рамэо й Джульеты» служыць прэтэкстам, каб паставіць крыж на рэвалюцыі, рэпрэзэнтуючы яе трагічнае вымярэньне[4].

  • Францішак Алехновіч. Калісь: сцэнічны абразок у 2 актах. — Вільня: Прамень, 1919. — 32 с.
  • Францішак Алехновіч. Калісь: сцэнічны абразок у 2 актах. // Сцэнічныя творы: у 2 кніжках. — Менск: Беларускае каапэрацыйнае выдавецкае таварыства «Савецкая Беларусь», 1924. — В. Кніга 2.

Крытыка, рэцэнзіі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Аляхновіч Францішак // Беларускія пісьменнікі: 1917-1990 / Аляксей Гардзіцкі. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — ISBN 5-340-00709-X
  2. ^ Уладзімір Ковель. Камедыі з мяшчанскага жыцця. Станаўленне Францішка Аляхновіча як драматурга // Роднае Слова. — Мн.: 1998. — № 9. — С. 36. — ISSN 0234-1360.
  3. ^ Гісторыя беларускай літаратуры: XIX — пачатак XX ст.: Падруч. для філал. фак. пед. ВНУ / І. Э. Багдановіч, У. В. Гніламёдаў, Л. С. Голубева і інш.; Пад агул. рэд. М. А. Лазарука, А. А. Семяновіча. — 2-е выд., дапрац.. — Мн.: Выш. шк., 1998. — С. 544. — 560 с. — 7000 ас. — ISBN 985-06-0304-6
  4. ^ Вірджынія Шыманец. Пад выкляцьцем. Калі тэатар ставіць пытаньні палітычнай і культурнай гісторыі Беларусі // ЗАПІСЫ. — Парыж: Belarusan Institute of Arts and Sciences in the U.S., 2003. — В. 26.