Стэрлітамак
| Стэрлітамак | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Расея | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Суб’ект фэдэрацыі | Башкартастан | ||||
| Унутраны падзел | 16 мікрараёнаў | ||||
| Першыя згадкі | 1735 | ||||
| Дата заснаваньня | 1735[1] | ||||
| Горад з | 1781 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 108,52 км²[2] | ||||
| Вышыня НУМ | 150 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 53°38′ пн. ш. 55°57′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 279 692 чал. (2016)[3] | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 3473 | ||||
| Паштовы індэкс | 453100 | ||||
| Нумарны знак | 02, 102 | ||||
| Сайт | Афіцыйны сайт (рас.) | ||||
| Стэрлітамак на мапе Расеі Стэрлітамак | |||||
Стэрлітамак (па-расейску: Стерлитамак, па-башкірску: Стәрлетамак) — горад (з 1781 году) у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Стэрлітамацкага раёну Башкартастану. Насельніцтва на 2025 год — 277 400 чалавекі. Заснаваны ў 1735 годзе.
Горад знаходзіцца на левым беразе ракі Белай (прыток Камы), за 130 км ад Уфы.
Буйны цэнтар хімічнай прамысловасьці і машынабудаваньня. Эканамічны патэнцыял гораду шмат у чым вызначаюць буйныя хімічныя і нафтахімічныя прадпрыемствы, такія як «Башкірская содавая кампанія», «Сынтэз-Каўчук», «Нафтахімічны завод». Менавіта гэтыя чатыры градаўтваральныя гіганты замацавалі за Стэрлітамакам званьне «гораду вялікай хіміі». Машынабудаўнічая і станкабудаўнічая галіны вытворчасьці ў горадзе прадстаўленыя буйнымі акцыянэрнымі таварыствамі: «Стэрлітамаскі станкабудаўнічы завод», «Чырвоны пралетарый», «Вагонарамонтны завод», «Завод Будмаш», Канцэрн «Інмаш». Акрамя таго, у горадзе працуюць магутныя прадпрыемствы будіндустрыі і будматэрыялаў.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Стэрлітамак — разьвітае прамысловае места з паўнавартаснай інфраструктурай і наладжанай транспартнай сыстэмай. Будаўніцтва рухаецца вялікімі тэмпамі, пашыраюцца новыя мікрараёны (Паўднёва-Заходні, Сонечны, ВТС). Вядзецца забудова заходняга раёну места, у прыватнасьці мікрараёны Сонечны, Блакітны, Заходні. Плянуецца пабудова асобнага жылога квартала на беразе ракі Альхоўка для работнікаў «Башкірскай содавай кампаніі», аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў места.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ігар Палівода, беларускі кампазытар, піяніст.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2