Юры Шаўчук
Юры Шаўчук | |
Юры Юліянавіч Шаўчук | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 16 траўня 1957 |
---|---|
Месца нараджэньня | Ягаднае, Магаданская вобласьць, РСФСР |
Грамадзянства | Расея |
Занятак | сьпявак, кампазытар, паэт, аўтар-кампазытар, музычны прадусар, пацыфіст, маляр, прадусар, актор, аўтар-выканаўца, грамадзкі дзяяч, рок-музыка |
Гады дзейнасьці | 1975 — цяпер |
Жанры | рок |
Вакал | барытон і драматычны тэнар[d] |
Інструмэнты | гітара, баян |
Гурты | ДДТ |
Узнагароды | |
Сайт | ddt.ru |
Подпіс | ![]() |
Юры Юліянавіч Шаўчук (па-расейску: Юрий Юлианович Шевчук, 16 траўня 1957 году, Ягаднае, Магаданская вобласьць, РСФСР) — савецкі і расейскі музыка, паэт, кампазытар і прадусар, бязьзьменны лідэр гурту ДДТ. Стваральнік і кіраўнік «Тэатру ДДТ». Народны артыст Рэспублікі Башкартастан (2005).
Першыя песьні пісаў пад уплывам савецкіх бардаў, у тым ліку Ўладзімера Высоцкага і Булата Акуджавы, а таксама паэтаў Срэбранага веку — Сяргея Ясеніна, Восіпа Мандэльштама і іншых. Юры Шаўчук працягнуў тэму творчасьці Высоцкага, за што яго часам параўноўваюць зь вялікім музыкам. Галоўнай тэматыкай ранейшных твораў служыла грамадзянска-патрыятычная лірыка (знайшла месца і ў нашыя дні), а таксама сацыяльная сатыра і пратэст.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Юры Шаўчук — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
![]() |
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |