Мракава (Кугарчынскі раён)
| Мракава | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Расея |
|---|---|
| Суб’ект фэдэрацыі | Башкартастан |
| Першыя згадкі | 1770 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°42′50″ пн. ш. 56°37′37″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | |
| Афіцыйная мова | башкірская мова і расейская мова |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 34789 |
| Паштовы індэкс | 453330 |
| Нумарны знак | 02, 102 |
| Сайт | sp-mrakovskiy.ru |
| Мракава на мапе Расеі Мракава | |
Мра́кава (па-расейску: Мраково; па-башкірску: Мораҡ) — вёска ў Расеі, адміністрацыйны цэнтар Кугарчынскага раёну Башкартастану. Месьціцца за 271 км да Ўфы на беразе ракі Вялікі Ік. Асабістай чыгуначнай станцыі ў паселішчы бракуе. Насельніцтва вёскі складае 8 690 чалавек паводле стану на 2010 год. Большасьць насельніцтва складаюць башкіры (43,6%), значную частку таксама фармуюць расейцы (42,2%).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вёска была заснаваная ў XVIII стагодзьдзі, бо першай згадкай лічацца нататкі акадэміка Івана Ляпёхіна, які пабываў у вёсцы 24 траўня 1770 году. Пазьней празь вёску праходзіўся Емяльян Пугачоў, які накіроўваўся на Аўзяна-Пятроўскія заводы. Мракава было часткай Арэнбурскай губэрні. У 1905 годзе ў вёсцы былі пабудаваныя шкіпінаравы і гарбарны заводы, апошні зь якіх належыў Яроўтаву. У 1910 годзе пачаў дзейнічаць першы млын, а таксама была адкрытая пачатковая школа і збудаваны мост праз раку Ік. Да пачатку рэвалюцыі ў паселішчы працавалі фэльчарскі пункт на 10 ложкаў, адзін лекар, тры мэдычныя сястры, дзейнічалі царква, мячэт, тры крамы, пошта, бібліятэка і базар.
У 1910—1912 гадох на Мракаўскім мэханічным млыне працавалі палітычныя высланыя ўдзельнікі рэвалюцыі 1905 году, бальшавікі Грыгоры Смолін і Мікалай Свабодзін. У старым будынку былога вузла сувязі ў лютым—чэрвені 1918 году разьмяшчаўся штаб Мракаўскага рэвалюцыйнага камітэту і атрад Чырвонай Арміі. Тут на пасяджэньні чальцоў камітэту 10 чэрвеня 1918 году з прамовамі выступалі Васіль Блюхер і Мікалай Кашырын. У 1924—1928 гадох быў пабудаваны шпіталь і пачаў працу радыёвузел. У 1932 годзе быў зарганізаваны першы дзіцячы садок. У 1933 годзе празь вёску прайшла шаша Іра—Зілаір працягласьцю 190 км. У наступныя гады раёны цэнтар прыкметна пашырыўся, найбольшых посьпехаў дасягнула харчовая галіна, якая стала разьвівае вытворчасьць і павялічвае колькасьць прадукцыі харчкамбінат.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Мракава. Точка-на-Карте.