Салават
| Салават | |||||
| рас. Салават | |||||
| |||||
| Першыя згадкі: | 1948 | ||||
| Горад з: | 1954 | ||||
| Краіна: | Расея | ||||
| Суб’ект фэдэрацыі: | Башкартастан | ||||
| Кіраўнік: | Фарыт Гільманаў[d] | ||||
| Плошча: | 106,23 км² [1] | ||||
| Вышыня: | 150 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва (2016) | |||||
| колькасьць: | 153 973 чал.[2] | ||||
| шчыльнасьць: | 1449,43 чал./км² | ||||
| Часавы пас: | UTC+5 | ||||
| Тэлефонны код: | 34763 | ||||
| Паштовыя індэксы: | 453250-453265 | ||||
| Нумарны знак: | 02, 102 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°22′0″ пн. ш. 55°56′0″ у. д. / 53.36667° пн. ш. 55.93333° у. д.Каардынаты: 53°22′0″ пн. ш. 55°56′0″ у. д. / 53.36667° пн. ш. 55.93333° у. д. | ||||
Салават на мапе Расеі Салават | |||||
| Афіцыйны сайт (рас.) | |||||
Салава́т (па-расейску: Салават, па-башкірску: Салауат) — горад (з 1954 году) у Расеі, у складзе Башкартастану. Насельніцтва на 2016 год — 153 973 чалавекі. Заснаваны ў 1948 годзе.

Горад знаходзіцца на поўдні Башкартастану, на левым беразе ракі Белай (прыток Камы), за 178 км на поўдзень ад Уфы. Чыгуначная станцыя.
Буйны цэнтар нафтаперапрацоўчай і нафтахімічнай прамысловасьці (ААТ «Салаватнефтеоргсинтез», выпускае вадкае паліва, сьпірты бутылавыя, поліэтылен высокага ціску, азотныя ўгнаеньні і г. д.), перапрацоўчая магутнасьць комплексу — 11,7 млн тон нафты ў год. Нафтаперапрацоўчы комплекс шэрагам трубаправодаў зьвязаны з нафтапромысламі Ішымбая, Шкапава, Арлана, з радовішчамі газу (Каргалінскае Арэнбурская вобласьць), газакандэнсату (Карачаганаскае, Казахстан), а таксама з хімічнымі прадпрыемствамі Стэрлітамаку. Таксама ў горадзе працуюць заводы «Салаватнефтемаш», аўтарамонтны і вопытна-экспэрымэнтальны па выпуску мэталяканструкцыяў. Апроч гэтага, функцыянуе буйны шклозавод (ААТ «Салаватстекло»), заводы жалезабэтонных і мінэраляватных вырабаў, швейная фабрыка, фабрыкі паляўнічага рыштунку і трыкатажных вырабаў. Харчовыя прадпрыемствы. Электраэнэргетыка ў горадзе прадстаўленая Салавацкай (264 МВт) і Новасалавацкай ЦЭЦ (530 МВт).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Салават — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў