Нефцякамск
| Нефцякамск | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Расея | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Суб’ект фэдэрацыі | Башкартастан | ||||
| Першыя згадкі | 1955 | ||||
| Дата заснаваньня | 1957 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 147,25 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 100 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 56°05′20″ пн. ш. 54°14′47″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 131 942 чал. (2021) | ||||
| Афіцыйная мова | башкірская мова і расейская мова | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 34783 | ||||
| Паштовы індэкс | 452680 | ||||
| Нумарны знак | 02, 102 | ||||
| Сайт | neftcity.ru adm.neftekamsk.ru | ||||
| Нефцякамск на мапе Расеі Нефцякамск | |||||
Нефцякамск (па-расейску: Нефтекамск, па-башкірску: Нефтекама) — горад (з 1963) у Расеі, у складзе Башкартастану. Насельніцтва 131 942 чал. (2021). Заснаваны ў 1957 годзе. Па колькасьці насельніцтва чацьвёрты горад у Рэспубліцы пасьля Уфы, Стэрлітамаку і Салавату. Займае 124 месца сярод гарадоў Расеі па колькасьці жыхароў.
Горад разьмешчаны на рацэ Кама, за 220 км ад Уфы. Чыгуначная станцыя. Вядучыя галіны народнай гаспадаркі электраэнергетыка (Карманаўская ДРЭС) і нафтаздабыча.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1956 годзе каля вёсак Касёва і Марына было выяўлена нафтавае радовішча — Арланскае. З пачаткам распрацоўкі радовішча было вырашана ўзьвесьці рабочы пасёлак нафтавікоў. У 1963 годзе быў заснаваны горад Нефцякамск. Назва адлюстроўвае спэцыялізацыю гораду і яго разьмяшчэньне непадалёк ад ракі Кама.
У 1972 годзе на падставе пастановы Савету Міністраў СССР ад 17 сьнежня 1970 году «Аб будаўніцтве і рэканструкцыі заводаў Міністэрства аўтамабільнай прамысловасьці для забесьпячэьння Камскага аўтамабільнага заводу запаснымі часткамі і камплектуючымі дэталямі» быў пабудаваны Нафтакамскі аўтазавод.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Они вернулись с победой: Кн. Памяти / ред. П.Федоров. — Нефтекамск: Нефтекам. гор. тип., 2000. — 218, [4] с.: ил.
- Краткие биографические справки о 2116 участниках Великой Отечественной войны из г. Нефтекамска, рабочего поселка Амзя и Ташкинского сельсовета, погибших на фронтах, пропавших без вести, умерших от ран
- Поспелов Е. М. «Географические названия России. Топонимический словарь», Масква, «Астрель», АСТ, 2008, с.523 ISBN 978-5-17-054966-5