Мішкіна (Мішкінскі раён, Башкартастан)
Выгляд
Мішкіна | |
рас. Мишкино | |
Дата заснаваньня: | 1930 |
Краіна: | Расея |
Суб’ект фэдэрацыі: | Башкартастан |
Насельніцтва: | |
Часавы пас: | UTC+5 |
Тэлефонны код: | 34749 |
Паштовы індэкс: | 452340 |
Нумарны знак: | 02, 102 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°32′3″ пн. ш. 55°57′48″ у. д. / 55.53417° пн. ш. 55.96333° у. д.Каардынаты: 55°32′3″ пн. ш. 55°57′48″ у. д. / 55.53417° пн. ш. 55.96333° у. д. |
Мішкіна |
Мі́шкіна (па-расейску: Мишкино; па-башкірску: Мишкә; па-луговамарыйску: Мишкан) — вёска ў Расеі, адміністрацыйны цэнтар Мішкінскага раёну Башкартастану. Месьціцца за 131 км да Ўфы на беразе ракі Вялікі Іняк. Насельніцтва вёскі складае 6 021 чалавек паводле стану на 2010 год. Большасьць насельніцтва складаюць марыйцы (71,5%), значную частку таксама фармуюць татары (16%), расейцы (7,1%) і башкіры (4,9%). У 2019 годзе вёска была абраная культурнай сталіцай фіна-вугорскага сьвету 2020 году[2]. 6 студзеня адбылося ўрачыстае адкрыцьцё. На мерапрыемстве прысутнічалі госьці зь іншых раёнаў Башкартастана і рэгіёнаў Расеі, а таксама прадстаўнікі зь Фінляндыі, Эстоніі і Вугоршчыны[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мішкіна. Точка-на-Карте.