Бірск
Бірск | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1663 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 160 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 34784 | ||||
Паштовы індэкс: | 452450–452455 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°25′0″ пн. ш. 55°32′0″ у. д. / 55.41667° пн. ш. 55.53333° у. д.Каардынаты: 55°25′0″ пн. ш. 55°32′0″ у. д. / 55.41667° пн. ш. 55.53333° у. д. | ||||
Бірск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.admbirsk.ru/ |
Бірск (па-расейску: Бирск; па-башкірску: Бөрө) — горад у Расеі, разьмешчаны ў Башкартастане. Адміністрацыйны цэнтар Бірскага раёну. Колькасьць насельніцтва на стане на 2019 год складала 46362 чалавекі. Большасьць насельніцтва фармуюць расейцы. Статус гораду населены пункт атрымаў у 1663 годзе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Другі расейскі горад-крэпасьць у рэгіёне, заснаваны ў 1663 годзе як крэпасьць на месцы спаленай падчас башкірскага паўстаньня вёскі Архангельскае. Гуляў вялікую ролю ў засяленьні рэгіёну расейцамі. У 1774 годзе быў узяты і спалены войскамі Салавата Юлаева, пазьней быў нанова адбудаваны. Разьвіваўся як гандлёвы і культурны цэнтар паўночна-ўсходняй частцы Башкартастану.
З 1708 году знаходзіўся ў складзе Казанскай губэрні, затым ва Ўфімскай і Арэнбурскай губэрнях. Пасьля рэвалюцыі і ўсталяваньня савецкае ўлады быў уключаны ў Башкірскую АССР, якая пасьля падзеньня ўлады камуністаў сталася Башкартастанам.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бірск — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |