Даўлеканава
| Даўлеканава | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Расея | ||
|---|---|---|---|
| Першыя згадкі | XVIII стагодзьдзе | ||
| Дата заснаваньня | XVIII стагодзьдзе | ||
| Геаграфія | |||
| Вышыня НУМ | 110 м | ||
| Часавы пас | UTC+5 | ||
| Каардынаты | 54°13′00″ пн. ш. 55°02′00″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | |||
| Афіцыйная мова | башкірская мова і расейская мова | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 34768 | ||
| Паштовы індэкс | 453400–453409 | ||
| Сайт | admdavlekan.ru | ||
| Даўлеканава на мапе Расеі Даўлеканава | |||
Даўлека́нава (па-расейску: Давлеканово; па-башкірску: Дәүләкән) — горад у Расеі, разьмешчаны ў Башкартастане. Адміністрацыйны цэнтар Даўлеканаўскага раёну, разьмешчаны за 96 км ад Уфы. Колькасьць насельніцтва на стане на 2019 год складала 23499 чалавек. Большасьць насельніцтва складаюць расейцы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вядомая як селішча башкіраў з XVIII стагодзьдзя, цесна зьвязанае з імём Даўлеканам Сыртланавым. Выгаднае геаграфічнае становішча дазволіла Даўлеканава стаць важным эканамічным цэнтрам, да якога цягнуліся суседнія селішчы. У паселішчы была пабудаваная чыгуначная станыя, якая хутка ператварылася ў буйны цэнтар гандлю хлебам і месца правядзеньня кірмашоў. У пэрыяд з 1893 па 1913 гады з станцыі вывезена больш за 15 млн пудоў хлебу, што складала амаль пятую частку хлебных грузаў Уфімскай губэрні. Хлеб з Даўлеканава адпраўляўся як у прыгранічныя куткі імпэрыі, гэтак і за мяжу. У 1913 годзе за кошт пазыкі дзяржаўнага банку быў збудаваны элеватар, разьлічаны на захоўваньне мільёна пудоў збожжа.
Тады ж пачала разьвівацца і прамысловасьць. Першы млын была пабудаваны ў 1908 годзе, і ўжо за першае дзесяцігодзьдзе XX стагодзьдзя іх было пабудавана больш за дзясятак. У 1911 годзе адкрыўся першы земскі шпіталь з амбуляторыяй, а ў 1913 годзе створаны асобны Даўлеканаўскі мэдычны вучастак.
За часам грамадзянскай вайны горад прыйшоў у заняпад. Прадпрыемствы празь недахоп сыравіны і паліва часта зачыняліся. Праз разруху, прастой прадпрыемстваў, чырвонага і белага тэрору частка насельніцтва гораду пакінула яго. Пагоршыў сытуацыю голад 1921 году. У пэрыяду НЭП паселішча ўноўку ажывілася.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |