Перайсьці да зьместу

Уладзіслаў Чаржынскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзіслаў Чаржынскі
лац. Uładzislaŭ Čaržynski
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Уладзіслаў Дзяржынскі; Улідзе;
Нарадзіўся 15 траўня 1897(1897-05-15)
Памёр 2 красавіка 1974(1974-04-02) (76 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратуразнавец
Гады творчасьці 1922—1930
Мова расейская мова і беларуская мова

Уладзіслаў Вікенцьевіч Чаржынскі (15 траўня 1897, вёска Старакаменная, Сакольскі павет, Гарадзенская губэрня, цяпер Падляскае ваяводзтва, Польшча — 2 красавіка 1974, Казань; псэўданімы: Уладзіслаў Дзяржынскі, Улідзе) — беларускі крытык, літаратуразнавец, перакладчык.

Камісія мовы і літаратуры Інбелкульта. 1927, Менск. Зьлева направа сядзяць: Уладзіслаў Чаржынскі, Алесь Гурло, Браніслаў Эпімах-Шыпіла, Якуб Колас, Іван Замоцін, Сьцяпан Некрашэвіч. Стаяць: Мікола Байкоў, Язэп Пушча, Васіль Мачульскі.

Нарадзіўся ў 1897 годзе ў вёсцы Старакаменная Сакольскага павету Гародненскай губэрні, у сям’і селяніна. Бацька меў 5 дзесяцін зямлі, якую ён апрацоўваў сам асабіста пры дапамозе сваёй сямʼі, а матэрыяльную дапамогу атрымліваў ад старэйшага сына, які знаходзіўся на заробках у Амэрыцы. Пачатковую адукацыю Ўладзіслаў атрымаў у пачатковым народным вучылішчы, па заканчэньні каторага паступіў у Гарадзенскую казённую гімназію, уваходзіў у гродзенскі гурток беларускай моладзі. Але вясной 1914 году сябры гуртка хуценька разьехаліся па хатах, каб болей у Горадню не вяртацца. Калі ў 1915 годзе радзіма была акупаваная нямецкімі войскамі сям’я Чаржынскіх апынулася ў мястэчку Крычаў Магілёўскай губэрні. Там на пэўны час яна спыніліся. З Крычава Уладзіслаў дабіраецца да Петраграду, дзе быў залічаны студэнтам у рымска-каталіцкую духоўную сэмінарыю 15 траўня 1915 году. Працаваў Беларускім таварыстве па аказаньні дапамогі пацярпелым ад вайны, якое стварылася ў студзені 1916 году ў Петраградзе.  У 1917 годзе пераехаў у Менск. Скончыў у 1918 годзе 7 клясаў мужчынскай гімназіі Фальковіча й Зубакіна ў Менску. У 1918—1919 гадах працаваў настаўнікам у вячэрняй школе для дарослых, якая была арганізавана ім жа ў вёсках Пасадзец й Крайск Вілейскага павету. Адначасна з гэтым даваў прыватныя лекцыі ў розныя клясы сярэдняе школы. У часе польскай акупацыі — у Беларускай вайсковай камісіі[1]. У 1921 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт на этнолага-лінгвістычнае адзьдзяленьне, якое скончыў у 1925 годзе. У час вучобы ва ўнівэрсытэце працаваў у Беларускім дзяржаўным выдавецтве й выкладаў на рабфаку ўнівэрсытэту. З 1925 працаваў у якасьці навуковага супрацоўніка ў Інстытуце беларускай культуры, а затым у Беларускай Акадэміі навук, у той жа час выкладаў у Беларускім камуністычным унівэрсытэце. Арыштаваны ДПУ БССР 28 чэрвеня 1930 году па справе «Саюза вызваленьня Беларусі». У 1930 годзе быў адміністрацыйна высланы ў Казань, тэрмінам на пяць гадоў. У Казані з 1931 да 1935 гадоў працаваў мэтадыстам у Інстытуце павышэньня кваліфікацыі настаўнікаў і ў пэдагагічным інстытуце. З 1933 году па сумяшчальнасьці працаваў выкладчыкам у Казанскай дзяржаўнай мэдыцынскім інстытуце (да 1936 г.), а затым да 1940 году штатным выкладчыкам. З 1940 году штатную пасаду выкладчыка ў Казанскім дзяржаўным стаматалягічным інстытуце, а ў Казанскім дзяржаўным мэдыцынскім інстытуце па сумяшчальніцтве. Пасля арышту й высылкі адышоў ад літаратурнай дзейнасці. 2 красавіка 1974 гады яго не стала. Пахаваны ён на Арскіх могілках у Казані[2]. Рэабілітаваны 10 чэрвеня 1988 году [3].

З 1922 пачаў выступаць з крытычнымі й літаратуразнаўчымі артыкуламі ў беларускім друку. У 1925 супрацоўнік часопіса «Полымя». Дасьледаваў творчасьць Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Цішкі Гартнага, Міхася Чарота, Яўхіма Карскага й іншых беларускіх літаратараў. Яго творчасьць вылучалася адсутнасьцю характэрных для таго часу вульгарных догмаў, жывасьцю дасьледчыцкай думкі.

1922
1923
1924
1925
1926

1927
1928
1929
Пераклады