Праваслаўная царква Ўкраіны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Каардынаты: 50°27′20″ пн. ш. 30°31′21″ у. д. / 50.45556° пн. ш. 30.5225° у. д. / 50.45556; 30.5225

Праваслаўная царква Ўкраіны
укр. Православна церква України
Абрэвіятура ПЦУ
Папярэднік Украінская праваслаўная царква Кіеўскага патрыярхату, Украінская аўтакефальная праваслаўная царква
Дата ўтварэньня 15 сьнежня 2018 (1 год таму)
Юрыдычны статус рэлігійнае аб’яднаньне
Штаб-кватэра Міхайлаўскі Залатаверхі манастыр
Месцазнаходжаньне Кіеў
Дзейнічае ў рэгіёнах Украіна
Сяброўства 6850 прыходаў (2019 г.)
Афіцыйныя мовы украінская
Кіеўскі мітрапаліт Епіфаній (Думенка)
Кіроўны орган Сабор
Матчына кампанія Сусьветны патрыярхат Канстантынопалю
Сайт pomisna.info

Праваслаўная царква Ўкраіны — хрысьціянская царква Ўкраіны, заснаваная ў сьнежні 2018 году.

Трымаецца юліянскага календара[1].

Стварэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Прадстаўленьне аўтакефаліі Ўкраінскай праваслаўнай царкве

11 кастрычніка 2018 году Сынод Сусьветнага патрыярхату Канстантынопалю (СПК; Турэччына) зацьвердзіў пастанову аб намеры надаць аўтакефалію Праваслаўнай царкве Ўкраіны[2]. У рамках пастановы скасавалі Сынадальны ліст 1686 году, паводле якога Кіеўскую мітраполію перайшла пад кіраваньне Маскоўскага патрыярхату. Таксама аднавілі ў чыне кіеўскага патрыярха Філярэта і зьверхніка УАПЦ Макарыя[3]. 29 лістапада 2018 году Сынод СПК ухваліў праект Статуту ПЦУ[4]. 5 сьнежня 2018 году сусьветны патрыярх Варфаламей І падпісаў запрашэньне на Аб’яднаўчы сабор Праваслаўнай царквы Ўкраіны, які прызначылі на 15 сьнежня ў Сафійскім саборы Кіева. На сабор запрасілі ўладыкаў Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату (УПЦ КП), Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы і Ўкраінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату[5].

15 сьнежня 2018 году Аб’яднаўчы сабор украінскіх праваслаўных цэркваў зацьвердзіў Статут ПЦУ і адпаведна назву Праваслаўная царква Ўкраіны, а таксама абраў кіеўскім мітрапалітам 39-гадовага Епіфанія[6], які са сьнежня 2017 году быў пераяслаўскім мітрапалітам УПЦ КП. 5 студзеня 2019 году ў канстантынопальскім Саборы сьвятога Юрыя патрыярх Варфаламей падпісаў Томас аб аўтакефаліі ПЦУ. Томас папярэдне каліграфічна аформілі на пэргаміне ў Ксэнафонцьеўскім манастыры на Атоне. У нядзелю 6 студзеня на сьвята Богаяўленьня томас перадалі кіеўскаму мітрапаліту Епіфанію. Падчас набажэнства на Раство 7 студзеня падпісаны скрутак выставілі ў Сафійскім саборы Кіева[7]. Паводле зьвестак Міністэрства ўнутраных справаў Украіны, 7 студзеня Сафійскі сабор наведала прынамсі 150 000 вернікаў[8]. 9 студзеня томас вярнулі ў Стамбул, дзе яго падпісалі ўсе сябры Сыноду СПК, пасьля чаго перавезьлі назад ва Ўкраіну на пастаяннае захоўваньне[9].

30 студзеня 2019 году Міністэрства юстыцыі Ўкраіны паставіла на дзяржаўны ўлік рэлігійнае аб’яднаньне «Кіеўская мітраполія Ўкраінскай праваслаўнай царквы» па адрасе: Кіеў, Трохсьвяціцельская вул., д. 6 (Міхайлаўскі Залатаверхі манастыр). 3 лютага 2019 году мітрапаліт Епіфаній узышоў на пасад зьверхніка ПЦУ падчас набажэнства ў Сафійскім саборы Кіева[10]. На 19 сакавіка 2019 году да Праваслаўнай царквы Ўкраіны далучылася звыш 500 прыходаў Маскоўскага патрыярхату ва Ўкраіне[11].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Захар Шчарбакоў. Праваслаўныя сьвяткуюць Раство // БелаПАН, 7 студзеня 2019 г. Праверана 2 красавіка 2019 г.
  2. ^ Канстантынопальскі патрыярхат у Стамбуле распачаў працэдуру наданьня ўкраінскай царкве аўтакефаліі // Белтэлерадыёкампанія, 11 кастрычніка 2018 г. Праверана 2 красавіка 2019 г.
  3. ^ Сусьветны патрыярхат: Аб’яднальны сабор ва Ўкраіне адбудзецца ў сьнежні // Газэта «Зьвязда», 19 лістапада 2018 г. Праверана 2 красавіка 2019 г.
  4. ^ Сусьветны патрыярхат зацьвердзіў праект статута Ўкраінскай памеснай царквы // Эўрарадыё, 29 лістапада 2018 г. Праверана 2 красавіка 2019 г.
  5. ^ Стала вядома, калі адбудзецца Аб’яднаўчы сабор Украінскай праваслаўнай царквы // Газэта «Новы час», 5 сьнежня 2018 г. Праверана 2 красавіка 2019 г.
  6. ^ Стала вядома афіцыйная назва новай царквы ва Ўкраіне // Газэта «Зьвязда», 15 сьнежня 2018 г. Праверана 2 красавіка 2019 г.
  7. ^ Патрыярх Варфаламей падпісаў томас аб аўтакефаліі ўкраінскай царквы // Газэта «Зьвязда», 5 студзеня 2019 г. Праверана 2 красавіка 2019 г.
  8. ^ Вікторыя Лаўнікевіч. Томас у Кіеве: немагчымае магчыма // Газэта «Новы час», 8 студзеня 2019 г. Праверана 2 красавіка 2019 г.
  9. ^ У Стамбуле ўсе члены Сынода Ўсяленскага патрыярхату падпісалі Томас аб аўтакефаліі ўкраінскай царквы // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 9 студзеня 2019 г. Праверана 2 красавіка 2019 г.
  10. ^ У Кіеве адбылася інтранізацыя кіраўніка ПЦУ // Газэта «Новы час», 3 лютага 2019 г. Праверана 2 красавіка 2019 г.
  11. ^ Украінцы перад выбарамі: «Калі ўлада ня зьменіцца, яшчэ больш народу пяройдзе ў аўтакефальную царкву» // Радыё «Свабода», 27 сакавіка 2019 г. Праверана 2 красавіка 2019 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]