Крыгсмарынэ
Крыгсмарынэ (па-нямецку: Kriegsmarine — ваенна-марскі флот) — афіцыйная назва ваенна-марскіх сілаў у эпоху Трэцяга Райха. 1 чэрвеня 1935 году гэта імя атрымала колішняя Рэйхсмарынэ (па-нямецку: Reichsmarine — флёт Райха). Пасьля Другой сусьветнай вайны заходненямецкі флёт быў названы Бундэсмарынэ (па-нямецку: Bundesmarine — фэдэральны флёт), усходненямецкі — Фольксмарынэ (па-нямецку: Volksmarine — народны флёт).
Першым камандуючым Крыгсмарынэ з 1935 па 1943 год быў Эрых Рэдэр. Пры Рэдэры адбылося фармаваньне ВМС Трэцяга Райха. З 1943 па 1945 гг камандуючым флётам быў прызначаны Карл Дзёніц. У траўні 1945 году на пост камандуючага прызначылі Ганса-Георга фон Фрыдэбурга. Апошнім камандуючым Крыгсмарынэ стаў Вальтэр Варцэха, які ўзначальваў флёт у траўні-ліпені 1945 году.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыгсмарынэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- German Kriegsmarine (анг.)