Песьня Горста Вэсэля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Horst-Wessel-Lied
песьня Горста Вэсэля, Вэсэлева песьня
Іншыя назвы Die Fahne hoch
па-беларуску: Штандары ўгору
Аўтар словаў Горст Людвіг Вэсэль, 1927 год
Краіна Сьцяг Трэцяга райху Трэці Райх
Зацьверджаны 1930 год
Horst-Wessel-Lied у Вікісховішчы

Пе́сьня Го́рста Вэ́сэля, таксама Вэ́сэлева пе́сьня, — палітычная песьня, якая з 1929 году была маршам СА, пазьней, у 1930—1945 гадох, была афіцыйным гімнам Нацыянал-сацыялістычнае нямецкае працоўнае партыі. Афіцыйны нямецкі назоў — «Horst-Wessel-Lied», таксама шырока вядомая як «Горст Вэсэль», або па першым радку — па-нямецку: «Die Fahne hoch» («Штандары ўгору»). Актыўна выкарыстоўваўся ў Трэцім Райху (1933—1945), у тым ліку на афіцыйных дзеях, дэ-факта была другім гімнам, бо на ўсіх дзеях як правіла адразу пасьля гімну «Песьня немцаў» сьпявалі «Горст Вэсэль», з 1940 году гэта стала абавязковым, сымбалізуючы «яднаньне краіны й партыі».

Цікавінкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • З 27 сьнежня 2019 году, паводле пастанаўленьня МУС Беларусі, у Беларусі песьня патрапіла пад забарону (рашэньне ўступіла ў моц 1 лютага 2020 году).[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пра забарону

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]