Троцкі астраўны замак
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Троцкі астраўны замак — абарончае збудаваньне ў месьце Трокі ў Вялікім Княстве Літоўскім (цяпер у Летуве).
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- канец XIV стагодзьдзя — пачатак XV стагодзьдзя — будаўніцтва Вітаўтам мураванага замка
- 1655 — разбураны маскоўцамі
- 1904 — пачаліся дасьледніцкія і кансэрвацыйныя працы
- 1955—1962 — маштабная рэканструкцыя летувіскімі ўладамі выклікала вялікае незадавальненьне савецкага кіраўніцтва.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікі князь Вітаўт перанёс сваю рэзыдэнцыю ў Троках з бацькавага замка на паўвостраве на цалкам ізаляваны водамі возера Гальвэ востраў, дзе загадаў збудаваць шыкоўны замак.
Троцкі замак стаў увасабленьнем лепшых дасягненьняў тагачаснай фартыфікацыі: палац Вітаўта ў выглядзе крыжацкага канвэнтхаўза зь вежай-бэргфрыдам умацоўваўся невялікай сьцяной-цвінгэрам па пэрымэтры і з боку галоўнага ўваходу прыкрываўся магутным прадзамчам ці форбургам з трыма мураванымі вежамі і арсэналам.
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Троцкі астраўны замак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў