Казэмат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Малюнак Бронеказэмату («Военная энциклопедия Сытина»)

Казэмат (па-француску: cazemate ад па-італьянску: cazamatta «пакой з тоўстымі сьценамі») — памяшканьне ў закрытых фартыфікацыйных збудаваньнях, што абараняе людзей ад ўзьдзеяньня агнявых сродкаў праціўніка.

Таксама: У 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. на вайсковых караблях казэматам называлі браніраванае закрытае памяшканьне для ўсталяваньня гармат і захоўваньня боепрыпасаў. У 20 ст. казематы выйшлі з ужытку на ваенных караблях.

Фартыфікацыйныя казематы падзяляюцца на баявыя, назіральныя, жылыя, снарадныя і інш. Сучасныя фартыфікацыйныя збудаваньні, якія маюць казематы, называюцца казэматаванымі (па-расейску: казематированные).

Першыя абарончыя казематы зьявіліся ў 16 ст., найбольш распаўсюдзіліся ў канцы 18 — пач. 19 ст.

Фотагалэрэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с : 30 л. ил. — С.310

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Commons-logo.svg Казэматсховішча мультымэдыйных матэрыялаў
  • Каземат на корабле // Военная энциклопедия: [В 18 т.] / Под ред. В. Ф. Новицкого и др. — СПб.: Т-во И. Д. Сытина, 1911—1915.(рас.)
  • Каземат // Плужников В. И. Термины российского архитектурного наследия от А до Я, а также Термины геральдики, Древнерусские религиозные монограммы, Расшифровки дат: Словарь-глоссарий — М.: «Искусство», 1995.(рас.)