Арсэнал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Стары арсэнал на Дольнім замку ў Вільні
Новы арсэнал на Дольнім замку ў Вільні

Арсэнал (па-француску: arsenal; па-італьянску: arsenale ад араб. «дар ар-сінаа» — «майстэрня») або цэйхгаўз — будынак для захаваньня зброі, боепрыпасаў і іншага вайсковага рыштунку, часткова для вырабу і рамонту.

На Беларусі ўзводзіліся арсэналы ў буйных замках і гарадох. Звычайна былі мураваныя, што было зьвязана з захаваньнем лёгказапальных рэчываў, але таксама будаваліся і драўляныя. Як правіла арсэналы былі аднапавярховымі. Унтры падзяляліся на памяшканьні для захаваньня ручной вагняпальнай зброі, гарматаў і рознага кшталту вайсковага рыштунку і боепрыпасаў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Арсэналсховішча мультымэдыйных матэрыялаў