Перайсьці да зьместу

Сьпіс загінулых падчас акцыяў пратэсту ў Беларусі (2020—2021)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сьпіс загінулых падчас акцыяў пратэсту ў Беларусі — пералік загінулых пры нявысьветленых абставінах або забітых прыхільнікамі рэжыму Лукашэнкі падчас акцыяў пратэсту ў Беларусі супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, гвалту і беззаконьня[1]. Пры гэтым улады й кіраўніцтва МУС Беларусі ні разу не прызналі, што людзі загінулі ад рук супрацоўнікаў сілавых структураў рэжыму Лукашэнкі[2]. Гэтыя людзі на сёньня лічацца ахвярамі пратэстаў[2].


Імя, прозьвішча Пра асобу Дата сьмерці Акалічнасьці сьмерці
1 Аляксандар Тарайкоўскі34 гады, загінуў на месцы ад стрэлу з боку супрацоўнікаў карных сілавых структураў рэжыму Лукашэнкі10 жніўня 2020Загінуў каля 23:00 побач з станцыяй мэтро «Пушкінская» ў Менску. Рухаючыся ў бок супрацоўнікаў карных сілавых структураў, ён падняў рукі ўгору, і ў гэты момант паўзь яго праляцела сьвятлошумавая граната, але не зачапіла яго. Калі ён прайшоў яшчэ два мэтры ўперад, у яго стрэлілі з боку супрацоўнікаў карных сілавых структураў, ад чаго ён загінуў на месцы[3].
2 Аляксандар Віхор25 гадоў, памёр у шпіталі пасьля зьбіцьця супрацоўнікамі карных сілавых структураў у аўтазаку12 жніўня 2020Быў затрыманы ў Гомлі ў дзень выбараў 9 жніўня, калі ішоў на спатканьне да дзяўчыны. Пасьля зьбіцьця ў аўтазаку яму стала блага. Хлопца адвезьлі ў псыхіятрычную бальніцу, дзе яго адмовіліся прымаць. Адтуль яго ў стане клінічнай сьмерці даставілі ў шпіталь, дзе ён неўзабаве памёр[4][5].
3 Генадзь Кісель50 гадоў, памёр у шпіталі ад нанесенай забойцам колата-рэзанай раны12 жніўня 2020Вартаўнік салігорскага КДБ Леанід Штайда, прыхільнік рэжыму Лукашэнкі і Расеі[6], пры сустрэчы ўдарыў Генадзя ў шыю садовымі нажніцамі. Падставай да гэтага стаў ранейшы канфлікт у сацыяльных сетках, дзе былы палітработнік Штайда выказваўся ў падтрымку Лукашэнкі і абражаў Генадзя[6]. 25 лістапада 2020 году Салігорскі суд прызнаў Штайду вінаватым у забойстве і прысудзіў яму 10 гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем у папраўчай калёніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму[7].
4 Канстантын Шышмакоў29 гадоў, знойдзены павешаным18 жніўня 202015 жніўня зьнік на шляху дадому, калі вяртаўся з працы. Быў сябрам выбарчай камісіі і адмовіўся падпісваць выніковы пратакол з укінутымі, паводле яго словаў, 500 бюлетэнямі за Аляксандра Лукашэнку. 18 жніўня яго цела выявілі ў лесе ў Мастоўскім раёне Гарадзенскай вобласьці[8][9].
5 Генадзь Шутаў 44 гады, памёр у шпіталі пасьля стрэлу ў галаву супрацоўніка карных сілавых структураў у цывільным 19 жніўня 2020 11 жніўня ў Берасьці атрымаў стрэл у галаву ад супрацоўніка карных сілавых структураў у цывільным. Быў дастаўлены ў вайсковы шпіталь у Менск, але кулявая рана пашкодзіла мозаг непапраўна. Памёр 19 жніўня[10][11][12].

У лютым 2021 году высьвятлілася, што ў патыліцу Шутаву стрэліў вайсковец 5-й брыгады спэцпрызначэньня, капітан Раман Гаўрылаў, які быў у цывільным і меў пры сабе пісталет Макарава[13][14][15].

6 Мікіта Крыўцоў28 гадоў, знойдзены павешаным22 жніўня 2020Зьнік па дарозе на працу 12 жніўня. Раней ён удзельнічаў у мірнай акцыі пратэсту ў Маладэчне. 22 жніўня быў знойдзены павешаным у Менску. Паводле вэрсіі сьледзтва, ён скончыў жыцьцё самагубствам[16], аднак некаторыя з блізкіх не паверылі ў гэтую версію[17].
7 Аляксандар Будніцкі53 гады, знойдзены мёртвым1 верасьня 2020Зьнік 11 жніўня ў Менску. Знойдзены мёртвым 1 верасьня (як мяркуецца, у парку каля ўнівэрмагу «Рыга»), дзе праходзілі сутыкненьні пратэстоўцаў з супрацоўнікамі карных сілавых структураў. Паводле афіцыйнай вэрсіі, памёр ад сэрцавага прыступу[18].
8 Раман Бандарэнка31 год, памёр у рэанімацыі пасьля зьбіцьця людзьмі ў цывільным з маскамі на тварах12 лістапада 2020Калі Раман падыйшоў да муралу ў Менску на «Плошчы Перамен», на яго каля 22.00 напалі невядомыя, якія яго моцна зьбілі і даставілі ў Цэнтральнае РУУС Менску[19] Паступіў у рэанімацыйнае аддзяленьне менскай БХМП 12 лістапада ў 00.05 зь вялікім ацёкам мозгу, закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, субдуральнымі гематомамі, ушыбамі, драпінамі[20], дзе неўзабаве памёр.
9 Вітольд Ашурак 50 гадоў, памёр у Шклоўскай калёніі ПК № 17 21 траўня 2021 Ашурка судзілі па двух артыкулах: 364 «Гвалт у дачыненьні супрацоўніка органаў унутраных справаў» і 342 «Арганізацыя й падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак». У адным з апошніх лістоў Ашурак заявіў, што турэмнае начальства прымусіла яго й іншых палітычных зьняволеных насіць жоўтую бірку, каб вылучацца сярод вязьняў[21]. 21 траўня 2021 году памёр у Шклоўскай калёніі ПК № 17[22].
10 Дзьмітры Стахоўскі 18 гадоў, самагубства 25 траўня 2021 Стахоўскі праходзіў па крымінальнай справе за ўдзел у «масавых беспарадках» 9-11 жніўня 2020 году (арт. 293 КК). Пасьля допыту 25 траўня 2021 году юнак скокнуў з 16-павярховага будынку[23]. У перадсьмяротнай запісцы ён усклаў віну за сваю гібель на Сьледчы камітэт[24].

Ушанаваньне памяці

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • На месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага ўзьнік народны мэмарыял, які ўлады рэгулярна зьнішчаюць, а людзі аднаўляюць наноў.

17 верасьня 2020 году Эўрапейскі парлямэнт у сваёй рэзалюцыі, ухваленай абсалютнай большасьцю дэпутатаў, заклікаў да правядзеньня «незалежнага і эфэктыўнага расьследаваньня» звязаных з пратэстамі сьмерцяў Аляксандара Тарайкоўскага, Аляксандара Віхора, Арцёма Парукава, Генадзя Шутава й Канстантына Шышмакова[25].

26 лістапада 2020 году Эўрапейскі парлямэнт у сваёй рэзалюцыі, ухваленай абсалютнай большасьцю дэпутатаў, заклікаў да «хуткага, дбайнага, бесстароньняга й незалежнага расьследаваньня» забойстваў падчас пратэстаў у Беларусі[26].

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. JOINT MOTION FOR A RESOLUTION on the continuous violations of human rights in Belarus, in particular the murder of Raman Bandarenka (анг.). Эўрапейскі парлямэнт (2020-11-25). Праверана 2020-12-21 г.
  2. 1 2 Радыё Свабода. Відавочцу сьмерці Генадзя Шутава абвінавацілі ў замаху на забойства (бел.). Свабода. Праверана 2020-12-28 г. Архіўная копія ад 2020-12-28 г.
  3. «Стралялі на паражэньне». Сьведка гібелі Тарайкоўскага зьехаў ва Ўкраіну і расказаў, як гэта было
  4. Родным памерлага ў Гомелі пратэстоўца аддалі заключэнне аб яго смерці (бел.). Радыё Свабода (2020-08-15). Праверана 2020-09-29 г.
  5. Борисевич, Катерина (2020-08-15) «Мой сын не умер, он погиб ни за что». В Гомеле скончался 25-летний парень, которого задержали на улице (рас.). TUT.BY. Праверана 2020-09-29 г.
  6. 1 2 У Салігорску вартаўнік КДБ садовымі нажніцамі забіў рабочага «Беларуськалія» пасля палітычнай спрэчкі, Наша Ніва, 24 лістапада 2020 г.
  7. Вартаўніку салігорскага КДБ далі 10 гадоў калоніі за забойства прыхільніка апазіцыі пасля спрэчкі, Наша Ніва, 25 лістапада 2020 г.
  8. Пропавшего директора музея из Волковыска, который отказался подписывать протокол голосования на выборах, нашли мертвым(недаступная спасылка)
  9. 29-гадовы дырэктар музея з Ваўкавыска, які адмовіўся падпісаць пратакол на выбарах, знойдзены мёртвым
  10. В госпитале умер мужчина из Бреста, в которого силовики выстрелили на протестах. Ему было 43 года (рас.). TUT.BY (2020-08-19).
  11. Алексей Шунтов. (2020-09-03) Выстрел на Московской улице. Что мы знаем о смерти Геннадия Шутова (рас.). Мэдыязона. Праверана 2020-10-05 г. Архіўная копія ад 2020-10-05 г.
  12. Алексей Шунтов. (2020-09-21) Убийство Геннадия Шутова в Бресте. Что мы узнали из записи камеры видеонаблюдения (рас.). Мэдыязона. Праверана 2020-10-05 г. Архіўная копія ад 2020-10-05 г.
  13. В Бресте судят Александа Кордюкова, который был вместе с Геннадием Шутовым, когда того смертельно ранили (рас.). Брестская газета. Праверана 2021-02-17 г. Архіўная копія ад 2021-02-17 г.
  14. На судзе ў справе Шутава стала вядома, хто загадаў выкарыстоўваць узброеных вайскоўцаў падчас пратэстаў (бел.). Свабода (2021-02-17). Праверана 2021-02-18 г. Архіўная копія ад 2021-02-18 г.
  15. «Хацеў стрэліць у перадплечча». На судзе ў Берасьці стала вядома, хто забіў Генадзя Шутава (бел.). Свабода (2021-02-16). Праверана 2021-02-18 г. Архіўная копія ад 2021-02-18 г.
  16. В Молодечно простились с найденным мертвым участником протестов Никитой Кривцовым(недаступная спасылка)
  17. Слезы на глазах Молодечненских фанатов — они не верят, что Никита Кривцов покончил с собой
  18. Пропавшего 11 августа минчанина нашли мёртвым в парке
  19. Загінуў збіты Раман Бандарэнка з плошчы Перамен
  20. «В операционную привезли уже в коме». Неизвестные во дворе снимали ленты, избили парня, он в реанимации
  21. Активист БНФ Ашурок написал из колонии в Шклове, что «политических» заключённых обязали носить желтые бирки. Это законно?  (рас.)
  22. У шклоўскай калоніі памёр палітвязень Вітольд Ашурак (бел.). Наша Ніва (2021-05-21). Праверана 2021-05-21 г. Архіўная копія ад 2021-05-21 г.
  23. В Минске 18-летний парень покончил жизнь самоубийством из-за преследования за массовые беспорядки (рас.). Вясна. Архіўная копія ад 2021-08-11 г.
  24. Matthias Williams; Pavel Polityuk. (2021-05-26) Belarus teenager investigated over protests kills himself, rights group says (анг.). Reuters. Праверана 2021-10-13 г. Архіўная копія ад 2021-10-13 г.
  25. Европарламент принял резолюцию по Беларуси и вмешательству России (рас.). Міжнароднае францускае радыё (2020-09-17). Праверана 2021-02-17 г. Архіўная копія ад 2020-10-28 г.
  26. Санкции, международное расследование преступлений. Европарламент принял новую резолюцию по Беларуси (рас.). TUT.BY (2020-11-26). Праверана 2020-11-26 г. Архіўная копія ад 2020-11-26 г.