Абмеркаваньне:Сьпіс загінулых падчас акцыяў пратэсту ў Беларусі (2020—2021)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Сілавікі?[рэдагаваць крыніцу]

Мяркую, варта падабраць нейкую замену слову «сілавікі» ў артыкуле, бо «сілавікамі» называюць супрацоўнікаў дзяржаўных сілавых структураў, якія ў сваёй дзейнасьці кіруюцца законам. Гэта відавочна не адпавядае сытуацыі ў Беларусі. Прапаную замест «сілавікоў» — супрацоўнікі карных органаў рэжыму Лукашэнкі, пагатоў той іх сам называе карнікамі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:29, 15 лістапада 2020 (+03)

Падтрымліваю. На жаль, пакуль яшчэ міжнародная супольнасьць не прызнала гэтыя фармаванньні тэрарыстычнымі. --Ліцьвін (гутаркі) 20:00, 26 лістапада 2020 (+03)
+1, з большага ёсьць кансэнсус, але дзе-недзе ігнаруецца (https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Аляксандар_Тарайкоўскі&action=history). -- pr12402, 22 сьнежня 2020
Калі г. зв. „кансэнсус“ парушальнікаў правілаў супярэчыць асноўным правілам Вікіпэдыі, ён мусіць і будзе ігнаравацца. -- Renessaince 09:09, 23 сьнежня 2020 (+03)
Значыць, варта было напісаць, што вы супраць і патлумачыць, як ужываньне адной і той ж тэрміналёгіі (слова «сілавікі») датычна тых людзей, які абараняюць закон, і тых (не)людзей, хто ўчыняе задакумэнтаваныя злачынствы супраць чалавечнасьці, адпавядае прынцыпу ВП:НПГ. З свайго боку магу прапанаваць іншую замену — супрацоўнікі сілавых структураў рэжыму Лукашэнкі (калі слова «карны» надта муляе вочы). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:02, 23 сьнежня 2020 (+03)

Арцём Парукаў[рэдагаваць крыніцу]

З улікам усіх абставінаў (1, 2, 3, 4...), лічу патрэбным дадаць да сьпісу забітых Арцёма Парукава. --Ліцьвін (гутаркі) 20:05, 26 лістапада 2020 (+03)

Падтрымліваю. Пагатоў дагэтуль няма ніякіх рэчыўных довадаў на карысьць афіцыйнай вэрсіі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:27, 26 лістапада 2020 (+03)
Пішуць, што вынесьлі вырак кіроўцу, які зьбіў Арцёма. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:20, 1 сьнежня 2020 (+03)
Што ён рабіў у такі час на дарозе... Я думаю, што ён усё ж уцякаў ад кагосьці. На жаль, пакуль усёй праўды мы не даведаемся. --Ліцьвін (гутаркі) 00:40, 2 сьнежня 2020 (+03)

Вольга Балашова[рэдагаваць крыніцу]

Дзіўная сьмерць, але чагосьці СМІ пра гэтае ня пішуць. --Ліцьвін (гутаркі) 17:12, 1 сьнежня 2020 (+03)

Пішуць, але прынамсі пакуль, мабыць, недастаткова зьвестак, каб сьцьвярджаць пэўна. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:43, 1 сьнежня 2020 (+03)
Так, напісалі. Але пакуль застаецца шмат пытаньняў. --Ліцьвін (гутаркі) 00:41, 2 сьнежня 2020 (+03)

Почему не могу перевести на англ.?[рэдагаваць крыніцу]

Добрый! Кто-нибудь знает, почему эта страница не поддается переводу на англ.?

И еще одна просьба: пожалуйста, добавляйте как можно больше ссылок. Англ. ВП оч. сильно придирается. Спасибо. --Partizan Kuzya (гутаркі) 07:49, 11 сьнежня 2020 (+03)

  • Наколькі ведаю, на ангельскую ангельскамоўцы не дазваляюць перакладать праз гаджэт "Content Translation" больш-мешн аўтаматычна (Translate page - On the English Wikipedia machine translation is disabled for all users and this tool is limited to extended confirmed editors (see WP:CXT).), трэ спачатку код Ctrl+C, Ctrl+V сабе ў чарнавік, потым рабіць пераклад. -- pr12402, 11 сьнежня 2020

Да, machine translation is disabled, но мануально можно переводить через translation tool (как Вы сказали). Но некоторые бел. страницы не позволяют добавить англ. ВП или ВП на др. языке.

Например,

вот эту страницу могу перевести: https://be.wikipedia.org/wiki/Культура_(газета). (слева, внизу, где ВП на разных языках, есть возможность добавить англ. перевод)

а эту не могу: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Сьпіс_загінулых_падчас_акцыяў_пратэсту_ў_Беларусі_(2020) (нет возможности добавить никакие другие ВП. Также страница не находится через translation tool)

--Partizan Kuzya (гутаркі) 20:18, 11 сьнежня 2020 (+03)

И еще немгого познавательной статистики. Возможно, хоть как то, да связано с низкими цифрами.

Суммарно,

  • Только 9 ВП станиц были переведены с бел на англ
  • Только 3 ВП страницы сейчас переводятся с бел на англ

https://en.wikipedia.org/wiki/Special:ContentTranslationStats?fbclid=IwAR2_pCmsETbIezf5Ib5_fZDf3EF_To6MOZy9c5-uPD833LmNyMcYfdy-YIA --Partizan Kuzya (гутаркі) 20:28, 11 сьнежня 2020 (+03)

  • Перакладаць можна любую старонку на любую мову. Бярэце код праз Ctrl+A, Ctrl+C, Ctrl+V ў, напрыклад, чарнавік https://en.wikipedia.org/wiki/User:Partizan_Kuzya/sandbox, потым даводзіце тэкст да ± прыемнага стану, набіраеце ў пошуку на EN Wiki назву старонкі да стварэньня, робіце старонку замест чырвонай спасылкі (таксама можна праз дужкі [[ ]] у любым артыкуле тэкст пазначыць, якую старонку ствараць). Ctrl+A, Ctrl+C тэксту з чарнавіка, праз Ctrl+V ўстаўляеце ў новую старонку, якую потым можна дапрацоўваць) Сувязь паміж міжмоўнымі артыкуламі дадаецца праз кнопку Правіць спасылкі / Edit links зьлева старонкі дзе ўсе пераклады (таксама можна ўручную праз Wikiдадзеныя зьвязаць). Ангельскамоўныя адключылі машынны пераклад, бо баяцца нізкае якасьці й наплыву старонак. Менш тлустым Wiki зрабілі опцыю з барскага плячыма, каб зь EN перакладалі. -- pr12402, 11 сьнежня 2020

Вітольд Ашурак[рэдагаваць крыніцу]

З улікам апошніх навінаў, лічу, што Вітольда Ашурка таксама трэба дадаць. --Ліцьвін (гутаркі) 14:55, 25 траўня 2021 (+03)

Так. На апублікаваным відэазапісе відаць катаваньні, у прыватнасьці адмову ў наданьні нармальнай мэдычнай дапамогі і шпіталізацыі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:38, 25 траўня 2021 (+03)

Дзьмітры Стахоўскі[рэдагаваць крыніцу]

Таксама трэба дадаваць, бо фактычна яго прымусілі зрабіць самагубства. --Ліцьвін (гутаркі) 19:19, 26 траўня 2021 (+03)

Так, давядзеньне да самагубства (артыкул 145 КК). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 19:25, 26 траўня 2021 (+03)