Дзьмітры Дудойць
Дзьмітры Дудойць | |
Дата нараджэньня | 9 жніўня 1978 |
---|---|
Дата сьмерці | 5 студзеня 2022 (43 гады) |
Месца сьмерці |
Дзьмітры Дудойць (9 жніўня 1978 — 5 студзеня 2022, Магілёў) — прызнаны праваахоўнымі арганізацыямі беларускі палітзьняволены, які скончыў жыцьцё самагубствам.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Суд Смаргонскага раёну 29 кастрычніка 2021 году вынес прысуд па крымінальнай справе, узбуджанай у адносінах да жыхара Смаргоні Дзьмітрыя Дудойця. Яго абвінавацілі ў зьнявазе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананьнем ім службовых абавязкаў, зьдзейсьненай ў інфармацыі, якая разьмешчана ў сетцы Інтэрнэт (арт. 369 КК РБ «Абраза прадстаўніка ўлады»).
Па матэрыялах абвінавачваньня, Дудойць яшчэ да прэзыдэнцкі выбараў, 21 чэрвеня 2020 году, у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» на старонцы Вольгі Карач з дапамогай ненарматыўнай лексыкі ахарактарызаваў тагачаснага начальніка Ганцавіцкага РАУС Віталія Куляшова, які вызначыўся з брутальным затрыманьні мясцовых журналістаў і людзей, што выходзілі на акцыі салідарнасьці з Ціханоўскім і Бабарыкам. Дудойць быў асуджаны да абмежаваньня волі тэрмінам на два гады, з адбываньнем пакараньня ў папраўчай установе адкрытага тыпу[1].
Свой тэрмін ён адбываў у Магілёве. На «хіміі» правёў адзін тыдзень. З 29 сьнежня 2021 быў на карантыне — як і ўсе, хто трапляе на «хімію». Калі супрацоўнікі-канвойныя вялі яго 5 студзеня 2022 году ў паліклініку на камісію, каб вызначыць стан здароўя (гэта стандартная працэдура), ён скочыў з моста[2].