Перайсьці да зьместу

Сьпіс брытанскіх сьцягоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эвалюцыя Union Jack

Сьцяг Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сьцяг Дата Ужываньне Апісаньне
1801 — Сьцяг Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі Камбінацыя Шатляндзкага белага андрэеўскага крыжа на блакітным фоне, Ірляндзкага чырвонага андрэеўскага крыжа на белым фоне і Ангельскага чырвонага георгіеўскага крыжа. Гэты сьцяг завецца Union Jack.

Сьцягі частак Вялікабрытаніі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сьцяг Дата Частка Апісаньне
XIII стагодзьдзе — Сьцяг ангельскага каралеўства Чырвоны георгіеўскі крыж на белым фоне
1973 — Сьцяг правінцыі Паўночная Ірляндыя З 1973 ужываецца афіцыйна разам з Union Jack. Рэспубліканцы выкарыстаюць Сьцяг Ірляндыі, Раялісты — Сьцяг Паўночнай Ірляндыі.
IX стагодзьдзе — Сьцяг каралеўства Шатляндыя Белы андрэеўскі крыж на блакітным фоне
1959 — Сьцяг княства Валія Чырвоны грыфон (Griffin) на зялёна-белым фоне

Сьцягі абласьцей, напроста падпарадкаваных брытанскай кароне (Crown dependencies)

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сьцяг Дата Вобласьць Апісаньне
з 1985 году Сьцяг вострава Гернсі Чырвоны георгіеўскі крыж на белым фоне камбінаваны з цэнтральным залатым крыжом
Сьцяг вострава Джэрзі Чырвоны андрэеўскі крыж на белым фоне з каранаваным гербам Джэрзі ўверсе ў цэнтры
Сьцяг Дата Вобласьць Апісаньне
Сьцяг выспы Мэн У цэнтры чырвонага сьцяга выява кельцкага знака Трыскеліён (3 нагі ў форме роўнабаковага трыкутніка)
Сьцяг Дата Заморская тэрыторыя Апісаньне
1960- Акротыры і Дэкеліі (Брытанскія вайскоўцы базы на Кіпру) Пакуль выкарыстоўваецца Union Jack
1990 — Сьцяг Ангільі Сіні сьцяг (Blue Ensign) з гербам Ангільі (трыма дэльфінамі)
1910 — Сьцяг Бэрмудаў Чырвоны сьцяг (Red Ensign) з гербам Бэрмудаў (Леў, Шчыт і карабель, які прычальвае)
1963 — Сьцяг Брытанскіх Антарктычных тэрыторыяў (міжнародна-непрызнаныя тэрыторыі, гл. Антарктычная дамова) Белы сьцяг (White Ensign) без георгіеўскага крыжа з Гербам Брытанскіх Антарктычных тэрыторыяў
1960 — Сьцяг Брытанскіх Віргінскіх выспаў Blue Ensign з Гербам Брытанскіх Віргінскіх выспаў (Панна з маьслянной лямпай на зялёным фоне, акружаная дзесяцьцю масьлянными лямпамі і дэвізам VIGILATE)
1990 — Сьцяг Брытанскай тэрыторыі ў Індыйскім акіяне 6 сініх хвалепадобных палос на белым фоне, Union Jack у куце і пальма з каронай на іншай палове сьцяга
1958 — Сьцяг Каймановых выспаў Blue Ensign з гербам Каймановых выспаў (Чарапаха, Ананас, ангельскі леў, 3 зоркі, сінія хвалістыя лініі і дэвіз: HE HATH FOUNDED IT UPON THE SEAS)
1948 — Сьцяг Фальклендзкіх выспаў Blue Ensign з гербам Фальклендзкіх выспаў (баран, сіне-белыя хвалістыя лініі, паруснік і дэвіз: Desire the right)
1948 — Гандлёвы сьцяг Фальклендзкіх выспаў Red Ensign з гербам Фальклендзкіх выспаў
1948 — Сьцяг губэрнатара Фальклендзкіх выспаў Union Jack з увянчаным гербам Фальклендзкіх выспаў у цэнтры
Сьцяг Гібральтару Белы сьцяг з чырвонымі палосамі ўнізе, у цэнтры чырвоная трохвежавая крэпасьць з залатым ключом
Сьцяг Монтсэрату Blue Ensign з гербам Монтсэрат (чорны крыж, з Паннай, апранутай у зялёнае, якая трымае арфу — на сьветла-сіне-карычневым фоне)
1984 — Сьцяг Піткэрну Blue Ensign з гербам Піткэрну
1984- Сьцяг Выспы Сьвятой Алены Blue Ensign з гербам выспы Сьвятой Алены (трохмачтавы Паруснік з сьцягам у выглядзе ангельскага георгіеўскага крыжа на зялёнай вадзе перад стромкімі скалістымі берагамі і птушкай зьверху)
2002- Сьцяг Трыстан-да-Куньі (частка валоданьня Выспа Сьвятой Алены) Blue Ensign з гербам Трыстан-да-Кунья (рыбацкая лодка па-над марской каронай, 4 альбатроса на шчыце, акружаныя двума ракамі і дэвізам: Our faith is our strength')
1985 — Сьцяг Паўднёвай Георгіі і Паўднёвых Сандвічавых выспаў Blue Ensign з гербам Паўднёвай Георгіі і Паўднёвых Сандвічавых выспаў
1968 — Сьцяг выспаў Цёркс і Кайкос Blue Ensign з гербам выспаў Цёркс і Кайкос (на жоўтым шчыце ракавіна, рак і кактус)

Службовыя і Гандлёвыя Сьцягі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сьцяг Дата Ужываньне Апісаньне
1801 — Blue Ensign — Службовы марскі сьцяг (з 1864 г.) Union Jack у куце на сінім фоне. Сіні колер фону супадае зь сінім колерам Union Jack.
1801 — Red Ensign — Гандлёвы сьцяг (з 1864) Union Jack у куце на чырвоным фоне. Чырвоны колер фону супадае з чырвоным колерам Union Jack.
White Ensign — Ваенна-марскі сьцяг Union Jack у куце на сьцягу Ангельшчыне.
Сьцяг брытанскага войска Карона са львом на двух перакрыжаваных мячах на чырвоным фоне.
1921 — Сьцяг ВПС Ангельшчыны Union Jack у куце на сінім фоне. Сіні колер фону сьвятлей сіняга колеру Union Jack. На палове сьцяга намаляваная кукарда (Тры канцэнтрычных круга. Вонкавы — сіні, сярэдні — белы і цэнтральны — чырвоны) брытанскіх ВПС у якасьці гербу.
Сьцяг грамадзянскага паветранага флёта Union Jack у куце на сінім фоне. Сіні колер фону сьвятлей сіняга колеру Union Jack. У цэнтры сьцяга разьмешчаны сьцяг Ангельшчыны, які нагадвае сіні георгіеўскі крыж у белым абводам. Сіні колер крыжа супадае зь сінім колерам Union Jack.
Сьцяг службы грамадзянскай абароны Union Jack у куце на жоўтым фоне. Ніжняя правая частка сьцяга афарбаваная ў сіні колер Union Jack.
Сьцяг лоцманаў Union Jack зь белым абводам.
Сьцяг Лорд-Лейтэнанту Union Jack з каронай і мячом
Сьцяг дапаможнага флёта (дапаможных суднаў ВМФ) Blue Ensign з залатым якарам у правай частцы.
Сьцяг брытанскіх консульстваў Union Jack з залатой каронай у цэнтры.

Каралеўскія Штандары (Сьцягі каралеўскай сям’і Віндзараў)

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

гл. таксама: Брытанскія манархі

Сьцяг Дата Валоданьне Апісаньне
1826 — Каралеўскі Штандар Ангельшчыны, Паўночнай Ірляндыі і Валіі У верхнім левым і ніжнім правым кутах герб Ангельшчыны, у ніжнім левым куце герб Паўночнай Ірляндыі, у верхнім правым куце герб Шатляндыі.
1826 — Каралеўскі Штандар Шатляндыі У верхнім левым і ніжнім правым кутах герб Шатляндыі, у ніжнім левым куце герб Паўночнай Ірляндыі, у верхнім правым куце герб Ангельшчыны.
Сьцяг Дата Частка садружнасьці Апісаньне
Каралеўскі Штандар Аўстраліі Шэсьць палёў сьцяга ўтрымоўваюць знакі штатаў (па гадзіньнікавай стрэлцы) Новая Паўднёвая Валія, Вікторыя, Кўінзлэнд, Паўднёвая Аўстралія, Заходняя Аўстралія і Тасманія. У цэнтры сяміканцовая зорка з каранаванай літарай E ў сярэдзіне.
Каралеўскі Штандар Барбадосу Жоўты сьцяг з фігавым дрэвам з сінім лісьцем, акружаны двума колерамі ў верхнім левым і верхнім правым кутах і з каранаванай літарай E у сярэдзіне.
Каралеўскі Штандар Ямайкі Сьцяг Ангельшчыны, з залатым ананасам у чатырох канцах крыжа і залаты, авітай ружамі каранаванай літарай E у цэнтры.
Каралеўскі Штандар Канады У верхніх двух трацінах сьцяга намаляваны каралеўскі штандар Ангельшчыны, за выключэньнем таго, што адзін з гербаў Ангельшчыны заменены на францускую лілею. Ніжняя траціна ўтрымоўвае тры чырвоных лістка клёну на белым фоне. У цэнтры авітая ружамі каранаваная літара E.
Каралеўскі Штандар Новай Зэляндыі Чатыры поля, падзеленыя пасярэдзіне белай паласой. У цэнтры авітая ружамі каранаваная літара E з караблямі зьверху і зьнізу. На палях (па гадзіньнікавай стрэлцы): Паўднёвы Крыж, залатое Руно, залаты сноп і два перахрышчаных залатых молата.
1952 — Каралеўскі Штандар іншых Валадарстваў Садружнасьці нацый Авітая ружамі каранаваная літара E на сінім фоне.

Гістарычныя Каралеўскія Штандары

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сьцяг Дата Садружнасьць валадарстваў Апісаньне
14061603 Сьцяг Цюдораў Герб Ангельшчыны, падзелены на чатыры часткі штандарам караля Францыі лілеяй, уяўлялы прэтэнзіі на францускі трон.

Рэгіянальныя і неафіцыйныя сьцягі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сьцяг Дата Рэгіён Апісаньне
Сьцяг графства Карнуол Белы георгіеўскі крыж на чорным фоне.
Сьцяг графства Дэвон Белы георгіеўскі крыж з чорным апраўленьнем на зялёным фоне.
Сьцяг Лёндана Сьцяг Ангельшчыны з чырвоным вэртыкальным мячом у верхнім левым куце.
Неафіцыйны сьцяг Аркнэйскіх выспаў Чырвоны скандынаўскі крыж на жоўтым фоне.
1969 —
з 2005 г. афіцыйна
Сьцяг Шатляндзкіх выспаў Белы скандынаўскі крыж на сінім фоне.

Сьцяг Садружнасьці Нацый (Commonwealth of Nations)

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сьцяг Дата Арганізацыя Апісаньне
1973 — Сьцяг Садружнасьці Нацый Сіні сьцяг з глёбусам у цэнтры, акружаным стылізаваннай літарай C.

Гістарычныя сьцягі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя сьцягі Аб’яднанага каралеўства і яго чальцоў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сьцяг Дата Прызначэньне Апісаньне
16061649
16601801
Сьцяг Брытаніі пасьля зьвяза паміж Ангельшчынай і Шатляндыяй Камбінацыя з Шатляндзкага і Ангельскага сьцягоў.
16491658 Сьцяг Садружнасьці Ангельшчыны У верхнім левым куце і ніжнім правым куце — чырвоны ангельскі георгіеўскі крыж, у ніжнім левым і верхнім правым — белы шатляндзкі андрэеўскі крыж.
16201707 Ангельскі Blue Ensign Сіні сьцяг з сьцягам Ангельшчыны ў верхнім левым куце.
17071801 Брытанскі Blue Ensign Сіні сьцяг з першай вэрсіяй Union Jack у верхнім левым куце.
16201707 Ангельскі Red Ensign Чырвоны сьцяг з сьцягам Ангельшчыны ў верхнім левым куце.
16341707 Шатляндзкі Red Ensign Чырвоны сьцяг з сьцягам Шатляндыі ў верхнім левым куце.
17071801 Брытанскі Red Ensign Чырвоны сьцяг з першай вэрсіяй Union Jack у верхнім левым куце
Традыцыйны сьцяг Шатляндыі Белы андрэеўскі крыж на нябесна-блакітным фоне (больш сьветлым, чым у цяперашні час)
Крыж Сьв. Патрыку. Сьцяг Ірляндыі да незалежнасьці Чырвоны андрэеўскі крыж на белым фоне (з 1801 г. частка Union Jack)
19241973 Сьцяг чырвонай рукі Ольстэру Сьцяг Паўночнай Ірляндыі (у сапраўдны момант неафіцыйны сьцяг паўночных раялістаў) Сьцяг Ангельшчыны з шасьціканцовай каранаванай зоркай у цэнтры, якая складала ў сабе чырвоную правую руку.
Сьцяг правінцыі Конахт (Ірляндыя) З левага боку палова чорнага арла на белым фоне, з правага боку белая рука з белым кінжалам на сінім фоне.
Сьцяг правінцыі Ольстэр (Ірляндыя) Чырвоны георгіеўскі крыж на жоўтым фоне, у цэнтры белы шчыт з чырвонай правай рукой у сярэдзіне.
Сьцяг правінцыі Ленстэр (Ірляндыя) Залатая ірляндзкая арфа на цёмна-зялёным фоне.
Сьцяг правінцыі Манстэр (Ірляндыя) 3 Залатыя кароны на сінім фоне.
Сьцяг чатырох ірляндзкіх правінцый Па гадзіньнікавай стрэлцы сьцяг Ольстэру, Манстэру, Ленстэру, Конахту.
18011922 Сьцяг Лорд-Лейтэнанту Ірляндыі Union Jack з ірляндзкай арфай у цэнтры.

Іншыя гістарычныя сьцягі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сьцяг Дата Прызначэньне Апісаньне
16001707 Сьцяг Брытанскай Ост-індзкай кампаніі Пяць чырвоных гарызантальных палос на белым фоне з сьцягам Ангельшчыны ў куце.
17071801 Сьцяг Брытанскай Ост-індскай кампаніі пасьля аб’яднаньня Ангельшчыны і Шатляндыі Сем цёмна-чырвоных гарызантальных палос на белым фоне з першым Union Jack у куце.
18011858 Сьцяг Брытанскай Ост-індзкай кампаніі пасьля далучэньня Ірляндыі Сем цёмна-чырвоных гарызантальных палос на белым фоне з Union Jack у куце.

Гістарычныя каляніяльныя сьцягі Брытанскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сьцяг Дата Калёнія Апісаньне
19761978 Каляніяльны сьцяг выспаў Эліс (сёньня: Тувалу) Blue Ensign з гербам выспаў Эліс, ідэнтычным сучаснаму гербу Тувалу. (Залаты шчыт, акружаны васьмю ракавінкамі і бананавым лісьцем з хатай пад сінім небам на зялёнай зямлі. Пад гэтым чатыры хвалістыя лініі.)
18651933 Каляніяльны сьцяг Фальклендзкіх выспаў Blue Ensign з гербам Фальклендзкіх выспаў (Круг. На пярэднім пляне зялёнае поле з каровай, на сярэднім пляне Фальклендзкі праліў з караблём Desire, на заднім фоне ўзбярэжжа.)
19331945 Каляніяльны сьцяг Фальклендзкіх выспаў Blue Ensign з гербам Фальклендзкіх выспаў (падзелены накасяк, зьлева ўнізе карычневы марскі леў на жоўтым фоне, справа ўверсе палова карабля Desire, усё акружана дэвізам: Desire The Right)
19301970 Каляніяльны сьцяг Фіджы Blue Ensign з гербам Фіджы (Шлюпка над ангельскім львом, трымальным у лапах какосавы арэх, зьнізу белы шчыт, падзелены на чатыры часткі георгіеўскім крыжом. У чатырох кутах пачынальна зьлева зьверху (па гадзіньнікавай стрэлцы): Цукровы трысьнёг, пальма, бананавая гронка і голуб міру. Шчыт трымаюць два ваяра-першабытніка, апранутыя ў фартухі — правы з дубцом, левы зь дзідай.)
18211888 Каляніяльны сьцяг Брытанскай заходняй Афрыкі (у цяперашні час Гамбія, Гана, Нігерыя і Сьера-Лявоне) Blue Ensign з гербам Брытанскай заходняй Афрыкі (Слон на жоўтым пяску перад зялёнымі горамі і зялёнай пальмай, унізе чырвонымі літарамі: «West Africa»)
18211888 Сьцяг губэрнатара Брытанскай заходняй Афрыкі Union Jack з гербам Брытанскай заходняй Афрыкі ў цэнтры.
18881965 Каляніяльны сьцяг брытанскай Гамбіі Blue Ensign з гербам брытанскай Гамбіі (Слон на жоўтым пяску перад зялёнымі горамі і зялёнай пальмай, унізе чырвонымі літарамі: «G.»)
18881965 Сьцяг губэрнатара Брытанскай Гамбіі Union Jack з гербам брытанскай Гамбіі ў цэнтры.
19371979 Каляніяльны сьцяг Гільбэртавых выспаў і выспаў Эліс (у цяперашні час Кірыбаты і Тувалу) Blue Ensign з гербам Гільбэртавых выспаў і выспаў Эліс, які пасьля 1979 ідэнтычны гербу Кірыбаты з зьмененым дэвізам. (сьветла-жоўтая птушка Фрэгат над узыходзячым сонцам, зьнізу шэсьць бела-блакітных хвалістых палос)
18881957 Каляніяльны сьцяг калёніі Залаты бераг (у цяперашні час Гана) Blue Ensign з гербам Залатога берага (падобны на герб Брытанскай заходняй Афрыкі, зьнізу надпіс: «G. C.»)
-1967 Каляніяльны сьцяг Грэнады Blue Ensign з гербам Грэнады (драўляны карабель з белымі ветразямі на сінім моры, перад карычневым узбярэжжам і сінім небам)
-1966 Каляніяльны сьцяг Брытанскай Гаяны (у цяперашні час Гаяна) Blue Ensign з гербам Брытанскай Гаяны (белы круг са сьветла-блакітным шчытом і паруснікам)
18701876 Каляніяльны сьцяг Ганконгу Blue Ensign з гербам Ганконгу (каранаваныя чорныя літары H.K. на белым крыжы)
18761910 Каляніяльны сьцяг Ганконгу Blue Ensign з гербам Ганконгу (у крузе, гавань з карычневай зямлёй, трыма людзьмі ў традыцыйнай кітайскай адзежы і трыма жоўтымі гандлёвымі пасылкамі, зьверху сіняе мора з джонкой і ангельскім паруснікам, на заднім фоне зялёныя горы і сіняе неба з белымі аблокамі)
19101959 Каляніяльны сьцяг Ганконгу Blue Ensign з гербам Ганконгу (падобны на папярэдні: карычневы бераг, 3 чалавека, 2 карабля на моры і на заднім пляне карычневыя горы)
19591997 Каляніяльны сьцяг Ганконгу Blue Ensign з гербам Ганконгу (белы круг, зьверху шчыт з залатой каронай на чырвоным фоне і двума залатымі джонкамі зьнізу, пад гэтым на сінім фоне імя калёніі Hong Kong, у якасьці трымальнікаў надпісу зьлева залаты каранаваны леў, справа кітайскі цмок.
-1947 Каляніяльны сьцяг Брытанскай Індыі Blue Ensign з гербам Брытанскай Індыі
18851947 Сьцяг Віцэкараля Індыі Union Jack з гербам Брытанскай Індыі ў цэнтры і каронай зьверху.
-1962 Каляніяльны сьцяг Ямайкі Blue Ensign з гербам Ямайкі (на белым крузе Шчыт з чырвоным георгіеўскім крыжом. У кожным з канцоў крыжа і ў цэнтры па ананасовуму плёну, шчыт трымаюць зьлева індзеец з кошыкам ананасаў, справа індзеец зь дзідай. Над шчытом залатая каска і кракадзіл. Дэвіз: Out Of Many, One People)
1965 Каляніяльны і з 1931 г. Дзяржаўны сьцяг Канады Red Ensign з гербам Канады (зьверху па гадзіньнікавай стрэлцы: 3 ангельскія львы, 1 шатляндзкі, 3 залатыя лілеі на сінім фоне, залатая ірляндзкая арфа на сінім фоне, знізу 3 чырвоныя лісты клёну на белым фоне)
-1910 Сьцяг Капскай калёніі (пазьней Капскай правінцыі ў Паўднёвай Афрыцы) Blue Ensign з гербам Капской калёніі
-1963 Каляніяльны сьцяг Кеніі Blue Ensign з гербам Кеніі (стаялы чырвоны леў у белым крузе)
19141953 Каляніяльны сьцяг Малаві Blue Ensign з гербам Малаві (зьверху ўзыходзячае залатое сонца перад сінім небам, у сярэдзіне залаты леў на белым фоне)
19531963 Каляніяльны сьцяг Малаві Blue Ensign з гербам Малаві (зьверху ўзыходзячае залатое сонца, у сярэдзіне чырвоны ангельскі леў, зьнізу 6 чорных вэртыкальных ліній на белым фоне)
-1943 Каляніяльны сьцяг Мальты Blue Ensign з гербам Мальты у белым крузе (Шчыт падзелены вэртыкальна напалову: зьлева белы, справа чырвоны) З 1921 г. гандлёвым сьцягам зьяўляецца Red Ensign з гербам у белым крузе.
19431947 Каляніяльны сьцяг Мальты Blue Ensign з гербам Мальты у белым крузе (Шчыт падзелены вэртыкальна напалову: зьлева белы, справа чырвоны, у левым верхнім куце шчыта белы георгіеўскі крыж на сінім фоне). Гандлёвым сьцягам зьяўляецца сьцяг, які адпавядае Red Ensign.
19471964 Каляніяльны сьцяг Мальты Чырвона-белы бікалор з белым георгіеўскі крыжом на сінім фоне ў левым верхнім куце (19641974 той жа сьцяг з выявай Каралеўскага Штандара каралевы ў цэнтры)
1906—1923 Каляніяльны сьцяг Маўрыцыю Blue Ensign з гербам Маўрыцыю ў белым крузе.
1923—1968 Каляніяльны сьцяг Маўрыцыю Blue Ensign з гербам Маўрыцыю
19141960 Каляніяльны сьцяг Нігерыі Blue Ensign з гербам Нігерыі (чырвоны круг з зялёнай зоркай Давыда і зялёнай каронай у цэнтры)
19391953 Каляніяльны сьцяг Паўночнай Радэзіі (у цяперашні час Замбія) Blue Ensign з гербам Паўночнай Радэзіі (залаты арол на сінім фоне, зьнізу 7 вэртыкальных белых хвалістых ліній на чорным фоне)
19461963 Каляніяльны сьцяг Саравак Blue Ensign з гербам Саравак (жоўты фон, у цэнтры георгіеўскі крыж, справа чырвоны, зьлева чорны, у цэнтры залатая карона)
19101928 Каляніяльны сьцяг Паўднёвай Афрыкі (да 1951 г. гандлёвы сьцяг) Red Ensign з гербам Паўднёвай Афрыкі
-1963 Каляніяльны сьцяг Паўднёвага Емэну Blue Ensign з гербам Паўднёвага Емэну (сіні круг, белыя хвалі на пярэднім пляне, 2 карабля Дау на сярэднім пляне, ззаду зялёная скала)
19241953 Каляніяльны сьцяг Паўднёвай Радэзіі (у цяперашні час Зымбабвэ) Blue Ensign з гербам Паўднёвай Радэзіі (Шчыт з чырвоным львом на белым фоне ўверсе і залатой кірхі на сінім фоне ўнізе)
19641968 Каляніяльны сьцяг Паўднёвай Радэзіі як і сьцяг 1924—1953 гг., толькі з больш сьветлым сінім колерам палотнішча.
19681979 Каляніяльны сьцяг Паўднёвай Радэзіі Вэртыкальна падзеленыя зялёна-бела-зялёны сьцяг з гербам у цэнтры. Герб супадае з папярэднім. Шчыт нясуць два Куду, над шчытом птушка Зымбабвэ.
-1962 Каляніяльны сьцяг Уганды Blue Ensign з гербам Уганды (У крузе Каралеўскі журавель на зялёным фоне з сінім небам)
19531963 Каляніяльны сьцяг Цэнтральнаафрыканскай фэдэрацыі (у цяперашні час: Зымбабвэ, Замбія й Малаві) Blue Ensign з гербам Цэнтральнаафрыканскай фэдэрацыі (узыходзячае залатое сонца перад сінім небам, ззаду чырвоны ангельскі леў, зьнізу сем вэртыкальных белых ліній на чорным фоне)
19141960 Каляніяльны сьцяг Кіпру Blue Ensign з гербам Кіпру (белы круг з двума чырвонымі ангельскімі львамі)

Сьцягі іншых дзяржаў і іх частак, якія базуюцца на брытанскім сьцягу

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяржаўныя і службовыя сьцягі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сьцяг Дата Прызначэньне Апісаньне
1909 — Дзяржаўны сьцяг Аўстраліі Blue Ensign з Паўднёвым крыжом, які складаюцца з 4 белых сяміканцовых і адной пяціканцовай зорак у правай частцы сьцяга і адной вялікай сяміканцовай зоркі ў ніжняй левай частцы сьцяга.
1909 — Гандлёвы сьцяг Аўстраліі Вэрсія сьцяга, якая базуецца на Red Ensign
Сьцяг аўстралійскіх ВМС Вэрсія сьцяга, якая базуецца на White Ensign (Белы сьцяг, Union Jack у куце, сінія зоркі)

Сьцягі штатаў Аўстраліі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

гл. таксама: Сьцягі аўстралійскіх штатаў і тэрыторый

Сьцяг Дата Штат Апісаньне
1876 — Сьцяг Новай Паўднёвай Валіі Blue Ensign з гербам Новай Паўднёвай Валіі ў правай частцы (белы круг з георгіеўскім крыжом у цэнтры, у канцах крыжа па залатой зорцы, у цэнтры залаты ангельскі леў)
1876 — Сьцяг Кўінзлэнду Blue Ensign з гербам Кўінзлэнду ў правай частцы (белы круг зь сінім мальтыйскім крыжом, у цэнтры чырвона-залатая карона)
1904 — Сьцяг Паўднёвай Аўстраліі Blue Ensign гербам Паўднёвай Аўстраліі ў правай частцы (залаты круг з несапраўднай птушкай з распасьцёртымі крыламі)
1876 — Сьцяг Тасманіі Blue Ensign з гербам Тасманіі ў правай частцы (белы круг з чырвоным львом)
1877 — Сьцяг Вікторыі Blue Ensign з каранаваным Паўднёвым крыжом у правай частцы
1875 — Сьцяг Заходняй Аўстраліі Blue Ensign з гербам Заходняй Аўстраліі ў правай частцы (залаты круг з чорным лебедзем)

Гістарычныя аўстралійскія сьцягі па брытанскім узоры

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сьцяг Дата Прызначэньне Апісаньне
каля 1823 Дзяржаўны каляніяльны сьцяг Аўстраліі Чырвоны георгіеўскі крыж на белым фоне з чатырма зоркамі ў рукавах (прыкладнае апісаньне)
пасьля 1831 Сьцяг Новай паўднёвай Валіі, пазьней Сьцяг аўстралійскай фэдэрацыі (неафіцыйны) Па тыпе White Ensign з сінім георгіеўскім крыжом і пяцьцю белымі зоркамі — 4 у рукавах, адной у цэнтры.
пасьля 1851 Сьцяг Антытранспартнай лігі Blue Ensign з 5 залатымі зоркамі ў правай частцы.

гл. таксама вышэй: Гістарычныя каляніяльныя сьцягі імпэрыі

Дзяржаўныя і службовыя сьцягі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сьцяг Дата Прызначэньне Апісаньне
1970 — Дзяржаўны сьцяг Фіджы Blue Ensign з прыкметна больш сьветлай полкай і гербам Фіджы ў правай частцы (зьверху брытанскі леў, ніжняя частка падзеленая георгіеўскім крыжом: цукровы трысьнёг, пальма, голуб міру й бананавая гронка ў кутах)
Гандлёвы сьцяг Фіджы Red Ensign з гербам Фіджы
Службовы сьцяг Фіджы Blue Ensign(цёмна-сіні, супадальны з сінім Union Jack з гербам Фіджы.
Сьцяг ВМС Фіджы Вэрсія на аснове White Ensign без георгіеўскага крыжа) з гербам Фіджы.
Сьцяг грамадзянскай авіяцыі Фіджы сьветла-блакітны сьцяг, падзелены цёмна-сінім георгіеўскім крыжом з белым абводам, у куцеUnion Jack і на правым рукаве крыжа герб Фіджы.

гл. таксама вышэй: Гістарычныя каляніяльныя сьцягі імпэрыі

Сьцяг Дата Прызначэньне Апісаньне
Службовы марскі сьцяг Індыі Blue Ensign з сьцягам Індыі замест Union Jack
Гандлёвы сьцяг Індыі Red Ensign з сьцягам Індыі замест Union Jack
Ваенна-марскі сьцяг Індыі White Ensign са сьцягам Індыі замест Union Jack
Сьцяг ВПС Індыі Сьцяг Індыі ў куце на сьветла-блакітным палотнішчы. У правай частцы кукарда (Тры канцэнтрычных круга: вонкавы колеру шафрана, сярэдні — белы і ўнутраны — зялёны) ВПС Індыі ў якасьці герба.

гл. таксама вышэй: Гістарычныя каляніяльныя сьцягі імпэрыі

Сьцяг Дата Правінцыя Апісаньне
Сьцяг брытанскай Калюмбіі (British Columbia) Зьверху Union Jack з каронай у цэнтры, пад ім 4 сініх хвалістых лініі на белым фоне з залатым узыходзячым сонцам
Сьцяг Манітобы Red Ensign з гербам Манітобы ў правай частцы (Герб з сьцягам Ангельшчыны ўверсе і турам унізе)
Сьцяг Антарыа Red Ensign з гербам Антарыа ў правай частцы (Герб з сьцягам Ангельшчыны ўверсе і трыма кляновым лісьцем унізе.)

Дзяржаўныя і службовыя сьцягі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сьцяг Дата Прызначэньне Апісаньне
1869 — Дзяржаўны сьцяг Новай Зэляндыі Blue Ensign з 4 чырвонымі зоркамі ў правай частцы сьцяга, абведзенымі белым і ўтваральнымі Паўднёвы крыж.
Гандлёвы сьцяг Новай Зэляндыі Red Ensign з 4 белымі зоркамі ў правай частцы сьцяга, утваральнымі Паўднёвы крыж.
Сьцяг ВМС Новай Зэляндыі Па тыпе White Ensign, Union Jack у куце на белым палатне, 4 чырвоныя зоркі ў правай частцы па прыкладзе дзяржаўнага сьцяга.

Сьцягі залежных тэрыторыяў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сьцяг Дата Залежная тэрыторыя Апісаньне
1979 — Сьцяг выспаў Кука Blue Ensign з 15 белымі зоркамі, разьмешчанымі па крузе
1975 — Сьцяг Ніуэ Жоўтае палатно, Union Jack у куце з 4 залатымі зоркамі ў рукавах георгіеўскага крыжа і адной абведзенай сінім залатой Зоркай у цэнтры.

гл. таксама вышэй: Гістарычныя каляніяльныя сьцягі імпэрыі

Былы дзяржаўны сьцяг

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сьцяг Дата Прызначэньне Апісаньне
19281994 Гістарычны сьцяг Паўднёвай Афрыкі Варыянт сьцяга Галяндыі, 3 гарызантальныя палосы, памяранцавы, белы і сіні, у якасьці герба ў цэнтры Union Jack, затым папярок сьцяг Памяранцавай рэспублікі і сьцяг Паўднёваафрыканскай рэспублікі

гл. таксама вышэй: Гістарычныя каляніяльныя сьцягі імпэрыі

Сьцяг Дата Прызначэньне Апісаньне
19781995
1997 —
Сьцяг Тувалу На аснове Blue Ensign са сьветла-сінім палотнішчам і дзевяцьцю жоўтымі зоркамі
Сьцяг Дата Прызначэньне Апісаньне
каля 1775 Гістарычны сьцяг ЗША (Grand Union Flag) 7 чырвоных і 6 белых палосак са старым Union Jack у куце
1816 Сьцяг штату Гаваі 8 гарызантальных палос папераменнага белага, чырвонага і сіняга колеру і Union Jack у куце.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьпіс брытанскіх сьцягоўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў