Андрэеўскі крыж

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Крыж-рэлікварый у Андрэеўскім саборы ў Патрах (Грэцыя, 2014 г.)

Андрэеўскі крыж (☓) — дыяганальны крыж, які абазначае расьпяцьце апостала Андрэя Першазванага.

У саборы сьвятога Андрэя ў грэцкім горадзе Патры на паўвостраве Пэляпанэс (вобласьць Заходняя Грэцыя) захоўваецца дыяганальны крыж-рэлікварый, у які ўклалі часткі крыжа, на якім расьпялі апостала Андрэя. У якасьці сымбалю выкарыстоўваецца на гербах, пячатках і сьцягах, у тым ліку на сьцягах Шатляндыі і Ямайкі. Таксама выкарыстоўваецца на дарожных знаках для абазначэньня чыгуначнага пераезду.

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

28 ліпеня 2013 году сьвятары Царквы Грэцыі даставілі Андрэеўскі крыж у Менск на цягніку. Затым яго разьмясьцілі ў храме Андрэя Першазванага (Ленінскі раён, мікрараён Серабранка, вул. Малініна, д. 19). Пасьля набажэнства на менскім Замчышчы крыж да 2 жніўня заставаўся ў Храме ўсіх сьвятых (Першамайскі раён, мікрараён Усход, вул. Каліноўскага, д. 121)[1]. За час знаходжаньня Андрэеўскага крыжа ў храмах Менску яго пабачылі звыш 60 000 хрысьціянаў[2].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Апостал Андрэй пражыў апошнія гады свайго жыцьця ў грэцкім горадзе Патры (правінцыя Ахея, Рымская імпэрыя), дзе заснаваў хрысьціянскую грамаду. 30 лістапада 70 году мясцовы праконсул Эгеат загадаў расьпяць Андрэя Першазванага на крыжы. Крыж вырабілі з дрэва масьліны. Апостала расьпялі на крыжы пад нахілам, таму той крыж выглядаў Х-падобным. Крыж апостала Андрэя атрымаў назву «андрэеўскага». Да 13-га стагодзьдзя Андрэеўскі крыж захоўваўся хрысьціянскай грамадой у горадзе Патры ў якасьці сьведчаньня хрысьціянскай веры і пакутніцкай сьмерці апостала. Пазьней Андрэеўскі крыж перавезьлі ў Францыю, дзе захоўвалі ў ківоце ў манастыры сьвятога Віктара ў Марсэлі. 19 студзеня 1980 году Андрэеўскі крыж вярнулі ў горад Патры (Грэцыя), дзе разьмясьцілі ў Саборы сьвятога Андрэя[2].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ БПЦ абнародавала праграму знаходжаньня крыжа апостала Андрэя ў Менску // Зьвязда : газэта. — 26 ліпеня 2013. — № 137 (27502). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ а б Вольга Мядзьведзева. Андрэеўскі крыж // Зьвязда : газэта. — 1 жніўня 2013. — № 141 (27506). — С. 6. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Андрэеўскі крыжсховішча мультымэдыйных матэрыялаў