Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Канады
Канада складаецца зь дзесяці правінцыяў і трох тэрыторыяў.
Правінцыі — гэта штаты, якія існуюць на падставе канадзкай канстытуцыі і якія валодаюць вышэйшай уладай у рамках сваёй кампэтэнцыі, незалежна ад фэдэральнага ўрада.
Канадзкія тэрыторыі — гэта адміністрацыйныя адзінкі, якія знаходзяцца ў падпарадкаваньні канадзкага фэдэральнага Парлямэнту, звычайным законам прадастаўляе некаторыя паўнамоцтвы іх мясцовым адміністрацыям.
Дзесяць сучасных правінцыяў: Албэрта, Брытанская Калумбія, Квэбэк, Манітоба, Новая Шатляндыя, Нью-Брансўік, Ньюфаўндлэнд і Лябрадор, Антарыё, Востраў Прынца Эдўарда і Саскачэван.
Тры тэрыторыі: Нунавут, Паўночна-Заходнія тэрыторыі і Юкан.
Разьмеркаваньне паўнамоцтваў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Разьмеркаваньне паўнамоцтваў, ці межаў адпаведных кампэтэнцыяў фэдэральнага ўраду і правінцыяў у асноўным прадугледжана ў артыкулах 91, 92 і 93 Канстытуцыйнага акту 1867. Пытаньні, не прадугледжаныя канстытуцыяй, знаходзяцца ў распараджэньні фэдэральнага ўраду; гэта тое, што мае пад сабой выражэньне астаткавага паўнамоцтва.
Кожная правінцыя мае свой парлямэнт, свой урад (прэм’ер-міністра, міністраў), свайго лейтэнант-губэрнатара, свой бюджэт, свае суды і г. д. Межы кампэтэнцыі правінцыяў уключае прыватную ўласнасьць і грамадзянскія правы, сацыяльныя праграмы, ахову здароўя, асьветніцтва, адпраўленьне правасудзьдзя, муніцыпальныя ўстановы і г. д. Правінцыі могуць узьнімаць падатак на даход і зьбіраць плату за ліцэнзію. Некаторыя зь іх атрымліваюць трансфэртныя і/ці ўраўняльныя плацяжы ад фэдэральнага ўраду на падставе адміністрацыйных пагадненьняў паміж двума ўзроўнямі ўраду.
Тэрыторыя зьяўляецца адміністрацыйнай адзінкай, якой фэдэральны Парлямэнт дазволіў мець заканадаўчы сход, але якая застаецца ў падпарадкаваньні ў Генэрал-губэрнатара Канады і ў падведамственнасьці ўраду Канады ў асобе камісара, што прызначаецца Палатай грамадаў. Тэрыторыя заўсёды ўтвараецца заканадаўчым чынам Парлямэнтам Канады. У тэрыторыях існуе палітычны рух, які выступае за прававую зьмену статуса тэрыторыі ў статус правінцыі.
Правінцыйныя і тэрытарыяльныя заканадаўчыя органы зьяўляюцца аднапалатнымі, дзьве правінцыі (Квэбэк і Новая Шатляндыя) скасавалі сваю раду па пытаньнях заканадаўства (верхняя палата не абіраецца), каб захаваць лішь абіраемы заканадаўчы сход. Працэдура правінцыйных заканадаўчых органаў падобная працэдуры канадзкай Палаты грамадаў. Галава ўраду кожнай правінцыі, называемы прэм’ер-міністрам, звычайна зьяўляецца галавой партыі, якая валодае найбольшай колькасьцю месцаў у заканадаўчым сходзе. Гэтак жа адбываецца і ў Юкане. Заканадаўчыя органы Паўночна-Заходніх тэрыторыяў і Нунавута ня маюць партыяў. У кожнай правінцыі каралеву прадстаўляюць лейтэнант-губэрнатары; у тэрыторыяхіх адпаведнікам зьяўляюцца камісары, якія прадстаўляюць хутчэй фэдэральны ўрад, чым непасрэдна каралеву, але ў цэлым выконваюць сымбюалічныя функцыі лейтэнант-губэрнатара.
Фэдэральныя ўлады і іх суадносіны з уладамі правінцыяў і тэрыторыяў
Канада | Генэрал-губэрнатар | Прем'ер-міністар | Парлямэнт | Парлямэнтар | ||
---|---|---|---|---|---|---|
Сэнат | Палата грамадаў | Сэнатар | Дэпутат | |||
Квэбэк | Лейтэнант-губэрнатар | Прем'ер-міністар | н/д | Нацыянальная Асамблея | н/д | Дэпутат Нацыянальнай Асамблеі |
Антарыё | Заканадаўчы сход | Дэпутат Заканадаўчага сходу | ||||
Ньюфаўндлэнд і Лябрадор | Палата асамблеі | Дэпутат Палаты асамблеі | ||||
Новая Шатляндыя | Дэпутат Заканадаўчага сходу | |||||
Іншыя правінцыі | Заканадаўчы сход | |||||
Тэрыторыі | Камісар | Прэм'ер-міністар |
Правінцыі і тэрыторыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У табліцы адзінкі пералічаныя ў парадку ўступленьня ў канадзкую канфэдэрацыю.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Канады | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Правінцыі | |||||||||||||
Сьцяг | Адміністрацыйна адзінка | Паштовы індэкс/ |
Адміністрацыйны цэнтар | Найбольшы горад | Уступление | Насельніцтва (2008) |
Плошча (км²) | Афіцыйныя мова(ы) |
Парлямэнт Канады | ||||
Зямля | Вада | Разам | Палата грамадаў | Сэнат | |||||||||
Антарыё (3) | ON | Таронта | Таронта | 1 ліпеня 1867 | 12 891 787 | 917 741 | 158 654 | 1 076 395 | ангел.(1), фр.(2) |
107 | 24 | ||
Квэбэк (3) | QC | Квэбэк | Манрэаль | 7 744 530 | 1 356 128 | 185 928 | 1 542 056 | фр. | 75 | 24 | |||
Новая Шатляндыя (4) | NS | Галіфакс | Галіфакс | 935 962 | 53 338 | 1 946 | 55 284 | ангел. | 11 | 10 | |||
Нью-Брансўік (4) | NB | Фрэдэрыктан | Сэнт-Джон | 751 527 | 71 450 | 1 458 | 72 908 | ангел., фр. | 10 | 10 | |||
Манітоба (5) | MB | Вініпэг | Вініпэг | 15 ліпеня 1870 | 1 196 291 | 553 556 | 94 241 | 647 797 | ангел.(1), фр.(2) |
14 | 6 | ||
Брытанская Калумбія (4) | BC | Вікторыя | Ванкувэр | 20 ліпеня 1871 | 4 428 356 | 925 186 | 19 549 | 944 735 | ангел. | 36 | 6 | ||
Востраў Прынца Эдўарда (4) | PE | Шарлаттаўн | Шарлаттаўн | 1 ліпеня 1873 | 139 407 | 5 660 | — | 5 660 | ангел. | 4 | 4 | ||
Саскачэван (6) | SK | Реджайна | Саскатун | 1 верасьня 1905 | 1 010 146 | 591 670 | 59 366 | 651 036 | ангел. | 14 | 6 | ||
Албэрта (6) | AB | Эдмантан | Калгары | 3 512 368 | 642 317 | 19 531 | 661 848 | ангел. | 28 | 6 | |||
Ньюфаўндлэнд і Лябрадор (7) | NL | Сэнт-Джонс | Сэнт-Джонс | 31 сакавіка 1949 | 508 270 | 373 872 | 31 340 | 405 212 | ангел. | 7 | 6 | ||
Тэрыторыі | |||||||||||||
Паўночна-Заходнія тэрыторыі | NT | Елаўнайф | Елаўнайф | 15 ліпеня 1870 | 42 514 | 1 183 085 | 163 021 | 1 346 106 | ангел., фр., чыпэвіан, кры, гвычын, інуінактун, інувіалуктун, паўночна слэйві, паўднёвы слейві, тлічас | 1 | 1 | ||
Юкан | YT | Ўайтхорс | Ўайтхорс | 13 ліпеня 1898 | 31 530 | 474 391 | 8 052 | 482 443 | ангел., фр. | 1 | 1 | ||
Нунавут | NU | Ікалўіт | Ікалўіт | 1 красавіка 1999 | 31 152 | 1 936 113 | 157 077 | 2 093 190 | інуктітут, ангел., фр., інуінактун | 1 | 1 | ||
Заўвагі:
(1) дэ-факта |
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|