Голуб міру
Голуб міру — выраз, які атрымаў папулярнасьць пасьля завяршэньня Другой сусьветнай вайны ў сувязі зь дзейнасьцю Сусьветнага кангрэсу прыхільнікаў міру. Першы сусьветны кангрэс прыхільнікаў міру праходзіў у 1949 року ў Парыжы і Празе. Эмблема гэтага кангрэсу была намаляваная Паблям Пікасам. На эмблеме намаляваны белы голуб, які трымае ў дзюбе галінку алівы.
Гісторыя знаку
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Яшчэ ў старажытнасьці голуб лічыўся знакам урадлівасьці, а пазьней і міру. Старажытныя людзі меркавалі, што ў голуба няма жаўцяка, а жоўць лічылася чыньнікам злога, сварлівага норава. Галубы лічыліся сьвятымі птушкамі і весьнікамі багоў у краінах Усходу.
У хрысьціянстве галуб разглядаўся як сымбаль Сьвятога Духу. У Бібліі галубка, выпушчаная Ноем, прынесла яму аліўкавую галінку як знак прымірэньня стыхіі. Гэта лічыцца знакам дараваньня людзям. У Сярэднявеччы голуб быў абавязковым атрыбутам Зьвеставаньня, Вадохрышча, Спасланьня Святога Духу і Сёмухі. Лічылася, што д’ябал і вядзьмаркі могуць прымаць любыя абліччы, акрамя голуба і авечкі.
У Старажытным Рыме знакам міру лічыліся галубкі Вэнэры, якія зьвілі сабе гняздо ў перакуленым шлеме Марса. З-за сваёй адданасьці нашчадзі голуб сымбалізаваў мацярынскія пачуцьці. Часам голуб зьяўляўся знакам мудрасьці. У габрэяў голуба звалі «Ёна». Прарок, пасланы Госпадам у Нінэвiю, насіў імя Ёна. У Кітаі голуб — знак старасьці і даўгалецьця. Галубкі, якія цалуюцца — сімвал закаханых.
У ЗША палітыкаў, якія лабіруюць інтарэсы вайскоўцаў, завуць каршакамі, а мірных дзеячаў — галубамі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Голуб міру — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Этымалагічныя тэрміны
- Крылатыя выразы
- Энцыклапедыя «Знакі, знакі, эмблемы»(недаступная спасылка)